AR

BE

BG

BN

BS

CA

CS

DE

EL

EM

EN

EO

ES

ET

FA

FI

FR

HE

HR

HU

ID

IT

JA

KA

KN

KO

LT

LV

MR

NL

NN

PA

PL

PT

PX

RO

RU

SK

SR

SV

UK

VI

ZH

Вывучэнне моў з дапамогай Інтэрнэту

Усё больш людзей вывучае замежныя мовы. І ўсё больш людзей выкарыстоўвае для гэтага Інтэрнэт. Онлайн-навучанне адрозніваецца ад класічнага ўроку замежнай мовы. І мае шмат пераваг! Карыстальнікі самі абіраюць, калі яны хочуць вучыцца. Таксама яны могуць абіраць, што яны хочуць вывучыць. І яны самі вызначаюць, колькі яны хочуць вывучыць за дзень. Пры онлайн-навучанні карыстальнікі вучацца інтуітыўна. Гэта значыць, яны павінны вывучыць новую мову цалкам натуральна. Так, як яны вучылі мову дзецьмі або ў водпуску. Для гэтага карыстальнікі вучацца з дапамогай змадэляваных сітуацый. Яны перажываюць розныя рэчы ў розных месцах. Пры гэтым яны павінны быць актыўныя. Для некаторых праграм патрэбныя навушнікі і мікрафон. З іх дапамогай можна паразмаўляць з носьбітамі мовы. Ёсць таксама магчымасць папрасіць прааналізаваць сваё вымаўленне. Гэтак вы зможаце працягваць паляпшаць яго. У суполках можна абменьвацца інфармацыяй з іншымі карыстальнікамі. Таксама Інтэрнэт прапаноўвае магчымасць вучыцца мабільна. З лічбавымі прыладамі мову можна браць з сабой паўсюль. Онлайн-навучанне не горшае за традыцыйнае. Калі праграмы зроблены добра, яны могуць быць вельмі эфектыўныя. Але важна каб онлайн-курс не быў занадта яркі. Калі анімацыі вельмі шмат, яна можа адцягваць ад вучэбнага матэрыялу. Мозг павінен апрацоўваць кожны асобны імпульс. З-за гэтага памяць можа вельмі хутка ператаміцца. Таму часам лепш спакойна павучыць па кнізе. Той, хто сумяшчае старыя метады з новымі, у хуткім часе даб'ецца поспеху.

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2018. All rights reserved.