AR

BE

BG

BN

BS

CA

CS

DE

EL

EM

EN

EO

ES

ET

FA

FI

FR

HE

HR

HU

ID

IT

JA

KA

KN

KO

LT

LV

MR

NL

NN

PA

PL

PT

PX

RO

RU

SK

SR

SV

UK

VI

ZH

Кітайская мова

На кітайскай мове размаўляе больш за ўсё людзей. Але адзінай кітайскай мовы няма. Існуе некалькі кітайскіх моў. Яны ўсе належаць да сіна-тыбецкай моўнай сям'і. Усяго на кітайскай мове размаўляе 1,3 мільярду чалавек. Большасць з іх жыве ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы і ў Тайване. Таксама ёсць шмат краін з кітайскамоўнымі меншасцямі. Найбольш распаўсюджанай з'яўляецца літаратурная кітайская мова. Стандартная літаратурная мова таксама называецца мандарынскай. Мандарынская - афіцыйная мова Кітайскай Народнай Рэспублікі. Іншыя кітайскія мовы амаль што заўжды называюцца дыялектамі. На мандарынскай мове размаўляюць таксама ў Тайване і Сінгапуры. Мандарынская мова з'яўляецца роднай для 850 мільёнаў чалавек. Але яе разумеюць амаль усе кітайскамоўныя людзі. Размаўляючыя на розных дыялектах выкарыстоўваюць яго, каб разумець адзін аднаго. Пісьмовая кітайская мова агульная для ўсіх. Кітайскаму пісьму ад 4000 да 5000 гадоў. Тым самым кітайская мова мае самую доўгую літаратурную традыцыю. Іншыя культуры Азіі перанялі кітайскае пісьмо. Кітайскія іерогліфы складаней, чым алфавітная сістэма. Але кітайская гутарковая мова не такая складаная. Граматыку можна вывучыць адносна хутка. Таму ў вывучаючых кітайскую мову ў хуткім часе будзе назірацца добры прагрэс. І ўсё больш людзей хочуць вывучаць кітайскую мову! Кітайская набывае ўсё большае значэнне як замежная мова. Зараз усюды прапаноўваюць курсы па вывучэнню кітайскай мовы. Адважцеся вывучыць яе і вы! Кітайская будзе мовай будычыні...

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2018. All rights reserved.