AR

BE

BG

BN

BS

CA

CS

DE

EL

EM

EN

EO

ES

ET

FA

FI

FR

HE

HR

HU

ID

IT

JA

KA

KN

KO

LT

LV

MR

NL

NN

PA

PL

PT

PX

RO

RU

SK

SR

SV

UK

VI

ZH

Іншая мова = іншая асоба

Нашая мова належыць нам. Яна з'яўляецца важнай часткай нашай асобы. Але многія людзі размаўляюць на некалькіх мовах. Ці значыць гэта, што ў ніх некалькі асоб? Навукоўцы лічаць: так! Калі мы мяняем мову, мяняецца і нашая асоба. Гэта значыць, што мы паводзім сябе па-іншаму. Да гэтага выніку прыйшлі амерыканскія даследчыкі. Яны даследавалі паводзіны дзвюхмоўных жанчын. Гэтыя жанчыны выраслі ў англа- і іспанамоўным асяроддзі. Яны аднолькава добра ведалі абедзве мовы і культуры. Няглядзячы на гэта, іх паводзіны залежалі ад мовы. Калі яны размаўлялі на іспанскай, яны былі больш упэўненыя. Яны таксама адчувалі сябе камфортна ў асяроддзі людзей, размаўляючых наіспанскай мове. Затым, калі яны пачалі размаўляць на англійскай мове, іх паводзіны змяніліся. Яны не былі больш такімі ўпэўненымі, а нават наадварот. Даследчыкі таксама адзначылі, што цяпер яны рабілі ўражанне больш самотных. Гэта значыць, што мова, на якой мы размаўляем, уплывае на нашыя паводзіны. Чаму гэта так, навукоўцы яшчэ не ведаюць. Мабыць, мы арыентуемся на культурныя нормы. Размаўляючы, мы думаем аб культуры, з якой паходзіць мова. Гэта адбываецца абсалютна аўтаматычна. Таму мы спрабуем прыстасавацца да культуры. Мы паводзім сябе так, як прынята ў пэўнай культуры. Падчас эксперыменту людзі, размаўляючыя на кітайскай мове, былі вельмі стрыманыя. Размаўляючы на англійскай, яны рабіліся больш адкрытыя. Мабыць, мы змяняем нашыя паводзіны, каб лепш інтэгравацца. Мы хочам быць падобнымі на тых, з кім мы размаўляем…

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2018. All rights reserved.