AR

BE

BG

BN

BS

CA

CS

DE

EL

EM

EN

EO

ES

ET

FA

FI

FR

HE

HR

HU

ID

IT

JA

KA

KN

KO

LT

LV

MR

NL

NN

PA

PL

PT

PX

RO

RU

SK

SR

SV

UK

VI

ZH

Невядомыя мовы

У свеце існуе некалькі тысяч розных моў. Мовазнаўцы ацэньваюць іх колькасць у 6000-7000. Але дакладная колькасць невядома і сёння. Прычына гэтага ў тым, што існуе яшчэ шмат неадкрытых моў. На гэтых мовах размаўляюць, перш за ўсё, у аддаленых рэгіёнах. Прыкладам такіх рэгіёнаў з'яўляюцца некаторыя рэгіёны Амазонкі. Там ізалявана жыве шмат народнасцяў. Яны не маюць кантактаў з іншымі культурамі. Тым не менш, яны маюць уласныя мовы. У іншых частках свету таксама ёсць невядомыя мовы. Мы ўсё яшчэ не ведаем, колькі моў існуе ў Цэнтральнай Афрыцы. Новая Гвінея таксама застаецца недасканала вывучанай у адносінах да моў. Калі адкрываецца новая мова - гэта заўжды сэнсацыя. Каля двух гадоў таму навукоўцы адкрылі мову кора. На кора размаўляюць у маленькіх вёсках на поўначы Індыі. На гэтай мове размаўляе толькі 1000 чалавек. Яна існуе толькі ў вуснай форме. Кора не мае пісьменнай формы. Даследчыкі гадаюць, як кора змагла праіснаваць так доўга. Кора належыць да тыбета-бірманскай моўнай сям'і. Ва ўсёй Азіі існуе каля 300 такіх моў. Але кора не мае блізкіх роднасных сувязяў ні з адным з іх. Гэта значыць, што яна мае абсалютна асобную гісторыю. Нажаль, мовы з маленькай колькасцю носьбітаў вельмі хутка выміраюць. Падчас мова знікае ў рамках аднаго пакалення. У выніку навукоўцы маюць вельмі мала часу для даследаванняў. Але для кора ёсць невялічкая надзея. Яна, хутчэй за ўсё, будзе зафіксавана ў аудыя-слоўніку.

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2018. All rights reserved.