AR

BE

BG

BN

BS

CA

CS

DE

EL

EM

EN

EO

ES

ET

FA

FI

FR

HE

HR

HU

ID

IT

JA

KA

KN

KO

LT

LV

MR

NL

NN

PA

PL

PT

PX

RO

RU

SK

SR

SV

UK

VI

ZH

Размовы з самім сабой

Дзіўна чуць, як нехта размаўляе сам з сабой. Пры гэтым амаль усе людзі рэгулярна размаўляюць з сабой. Псіхолагі лічаць, што гэта больш за 95% дарослых. Дзеці падчас гульні амаль заўсёды размаўляюць з сабой. Таму размаўляць з сабой абсалютна нармальна. Гэта проста асаблівая форма камунікацыі. Ёсць шмат пераваг у тым, каб час ад часу размаўляць з самім сабой. Таму што падчас размовы мы ўпарадкоўваем свае думкі. Размовы з сабой - гэта тыя моманты, калі прарываецца наш унутраны голас. Гэта можна назваць думкамі ўслых. Рассеяныя людзі размаўляюць з сабой асабліва часта. Пэўны ўчастак іх мозгу менш актыўны. Таму яны горш арганізаваныя. З дапамогай размоў з сабой, яны дапамагаюць сабе дзейнічаць планамерна. Размовы з сабой дапамагаюць нам прымаць рашэнні. І з'яўляюцца добрым метадам здымання стрэсу. Такія размовы спрыяюць канцэнтрацыі і робяць нас больш прадуктыўнымі. Таму што вымаўленне слоў займае пэўны час, у адрозненне ад думак. Размаўляя з сабой мы лепш успрымаем уласныя думкі. Мы лепш праходзім складаныя тэсты, калі пры гэтым размаўляем з сабой. Гэта было даказана рознымі эксперыментамі. З дапамогай размоў з сабой мы можам таксама падбадзёрыць сябе. Многія спартсмены размаўляюць з сабой для матывацыі. Нажаль, мы часцей размаўляем з сабой у негатыўных сітуацыях. Таму мы павінны заўсёды старацца фармуляваць усё пазітыўна. І часта паўтараць тое, што мы жадаем сабе. Гэтак з дапамогай размоў мы зможам станоўча ўплываць на свае дзеянні. Але, нажаль, гэта працуе толькі калі мы застаемся рэалістамі.

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2018. All rights reserved.