AR

BE

BG

BN

BS

CA

CS

DE

EL

EM

EN

EO

ES

ET

FA

FI

FR

HE

HR

HU

ID

IT

JA

KA

KN

KO

LT

LV

MR

NL

NN

PA

PL

PT

PX

RO

RU

SK

SR

SV

UK

VI

ZH

Танальныя мовы

Большасць моў свету з'яўляецца танальнымі. У танальных мовах вышыня тону мае найважнейшае значэнне. Яна вызначае значэнне слоў або слагоў. Таму тон цесна звязаны са словамі. Большасць моў, на якіх размаўляюць у Азіі, з'яўляюцца танальнымі. Напрыклад, кітайская, тайская і в'етнамская. Розныя танальныя мовы ёсць у Афрыцы. Многія мовы каранных жыхароў Амерыкі таксама з'яўляюцца танальнымі. Індаеўрапейскія мовы змяшчаюць у асноўным толькі танальныя элементы. Гэта датычыцца, напрыклад, шведскай і сербскай моў. Колькасць вышыняў тону ў розных мовах вар'іруецца. У кітайскай мове адрозніваюць чатыры розных тона. Таму, напрыклад, слог maможа мець чатыры значэння. Ён можа абазначаць словы мама, каноплі, конь і лаяцца. Цікава, што танальныя мовы ўплываюць на наш слых. Даследаванні абсалютнага слыху сведчаць аб гэтым. Абсалютны слых - гэта здольнасць дакладна вызначаць пачуты тон. У Еўропе і Паўночнай Амерыке абсалютны слых сустракаецца вельмі рэдка. Менш чым 1 чалавек з 10000 мае яго. Сярод носьбітаў кітайскай мовы гэта не так. Тут у 9 разоў больш людзей з гэтай здольнасцю. Калі мы былі маленькія, у нас усіх быў абсалютны слых. Ён быў патрэбны нам, каб навучыцца размаўляць. Нажаль, потым ён знікае ў большасці людзей. Вышыня тонаў таксама важная ў музыцы. Асабліва ў культурах, у якіх размаўляюць на танальнай мове. Яны павінны вельмі дакладна прытрымлівацца мелодыі. А інакш прыгожая песня пра каханне стане бязглуздзіцай!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2018. All rights reserved.