AR

BE

BG

BN

BS

CA

CS

DE

EL

EM

EN

EO

ES

ET

FA

FI

FR

HE

HR

HU

ID

IT

JA

KA

KN

KO

LT

LV

MR

NL

NN

PA

PL

PT

PX

RO

RU

SK

SR

SV

UK

VI

ZH

Пазітыўныя мовы, негатыўныя мовы.

Большасць людзей з'яўляецца або аптымістамі, або песімістамі. Гэта адносіцца таксама і да моў! Вучоныя раз за разам аналізуюць слоўнікавыя запасы моў. І пры гэтым яны часта прыходзяць да дзіўных вынікаў! У англійскай мове, напрыклад, існуе больш негатыўных, чым пазітыўных слоў. Існуе ў два разы больш слоў для негатыўных эмоцый. У заходніх грамадствах словы ўплываюць на моўцаў. Там людзі часцей скардзяцца. Яны таксама крытыкуюць многія рэчы. Увогуле, яны выкарыстоўваюць мову з негатыўнай афарбоўкай. Але негатыўныя словы цікавыя яшчэ і па іншай прычыне. Яны змяшчаюць больш інфармацыі, чым пазітыўныя словы. Прычына гэтага можа знаходзіцца ў гісторыі нашай эвалюцыі. Для ўсіх жывых істот заўсёды важна было распазнаваць небяспеку. Яны павінны былі рэагіравать на рызыку. Акрамя гэтага, у сітуацыі небяспекі яны хацелі папярэдзіць аб ёй іншых людзей. Для гэтага важна было хутка перадаваць многа інфармацыі. Па магчымасці трэба было сказаць як мага больш, выкарыстоўваючы як мага менш слоў. У астатнім, у негатыўнай мове няма істотных перавагаў. Кожны можа лёгка ўявіць гэта сабе. Людзей, якія заўсёды гавораць аб негатыўным, наўрад ці любяць многія. Акрамя гэтага, негатыўная мова ўплывае на нашыя эмоцыі. А пазітыўныя мовы ў той жа час могуць мець пазітыўныя эфекты. Людзі, якія заўжды пазітыўныя, дасягаюць больш поспехаў у кар'еры. Нам варта выкарыстоўваць мову крыху больш уважліва. Таму што мы вырашаем, якія выбраць словы. І праз мову мы ствараем сваю рэальнасць. Таму размаўляйце пазітыўна!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2018. All rights reserved.