AR

BE

BG

BN

BS

CA

CS

DE

EL

EM

EN

EO

ES

ET

FA

FI

FR

HE

HR

HU

ID

IT

JA

KA

KN

KO

LT

LV

MR

NL

NN

PA

PL

PT

PX

RO

RU

SK

SR

SV

UK

VI

ZH

Ранняе навучанне

Сёння замежныя мовы робяцца ўсё важней. Гэта датычыцца таксама і прафесійнага жыцця. Таму колькасць людзей, вывучаючых замежныя мовы, расце. Таксама многія бацькі хочуць, каб іх дзеці вывучалі мовы. Гэта лепей ўсяго пачынаць у раннім ўзросце. Ва ўсім свеце ўжо існуе шмат інтэрнацыянальных школ. Дзіцячыя сады са шматмоўнай адукацыяй становяцца ўсё больш папулярныя. Ранняе навучанне замежнай мове мае шмат пераваг. Гэта звязана з развіццём мозгу. Да 4 года жыцця ў мозгу фарміруюцца структуры для моў. Гэтыя нейронавыя сеткі дапамагаюць нам пры навучанні. Пазней новыя структуры фарміруюцца горш. Старшым дзецям і дарослым намнога складаней вывучаць мову. Таму трэба актыўна спрыяць ранняму развіццю галаўнога мозгу. Адным словам - чым раней, тым лепш. Але ёсць таксама і тыя, хто крытыкуе навучанне ў раннім узросце. Яны баяцца, што ведаць шмат моў занадта скаладана для маленькіх дзяцей. Акрамя таго, ёсць небяспека, што яны не вывучаць сваю родную мову правільна. Але з навуковага пункту гледжання гэтыя сумненні неабгрунтаваны. Большасць лінгвістаў і нейрапсіхолагаў аптымістычны. Іх даследаванні ў гэтай галіне маюць станоўчыя вынікі. Так, у большасці выпадкаў, дзеці з радасцю вывучаюць замежныя мовы. І яшчэ - калі дзеці вывучаюць мовы, яны таксама думаюць пра мовы. Таму вывучая замежныя мовы, яны навучаюцца і роднай мове. Гэта веданне моў будзе карысным на працягу ўсяго жыцця. Мабыць нават лепей пачынаць з вывучэння скаладных моў. Таму што мозг дзяцей вывучае хутка і інтуітыўна. Яму без розніцы, што запамінаць: hello, ciao ці néih hóu!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2018. All rights reserved.