AR

BE

BG

BN

BS

CA

CS

DE

EL

EM

EN

EO

ES

ET

FA

FI

FR

HE

HR

HU

ID

IT

JA

KA

KN

KO

LT

LV

MR

NL

NN

PA

PL

PT

PX

RO

RU

SK

SR

SV

UK

VI

ZH

Інтэрнацыянальныя словы

Глабалізацыя, сярод іншага, уплывае і на мову. Гэта робіцца заўважным па павелічэнні колькасці інтэрнацыянальных слоў. Інтэрнацыянальныя словы - гэта словы, якія прысутнічаюць у многіх мовах. Пры гэтым, словы маюць аднолькавая, або падобнае значэнне. Вымаўленне часта тое ж самае. Напісанне таксама можа быць вельмі падобным. Цікава тое, як распаўсюджваюцца інтэрнацыянальныя словы. Для іх не існуе межаў. У тым ліку геаграфічных. І тым больш моўных. Ёсць словы, якія разумеюць людзі на ўсіх кантынентах. Добрым прыкладам з'яўляецца слова Hotel. Яно існуе амаль што паўсюль у свеце. Многія інтэрнацыянальныя словы бяруць пачатак у навуцы. Тэхнічныя тэрміны таксама распаўсюджваюцца хутка і па ўсім свеце. Старыя інтэрнацыянальныя словы маюць агульны корань. Яны ўтварыліся ад аднаго і таго ж слова. Аднак у большасці выпадкаў у аснове інтэрнацыянальных слоў ляжаць запазычанні. Гэта азначае, что словы проста ўваходзяць у іншую мову. Пры такім пераходзе важную ролю гуляюць гісторыка-культурныя вобласці. Кожная цывілізацыя мае свае ўласныя традыцыі. Таму новыя канцэпціі прырастаюцца не ўсюды. Культурныя нормы вырашаюць, якія ідэі могуць быць прыняты. Некаторыя рэчы існуюць толькі ў пэўных частках свету. Іншыя вельмі хутка распаўсюджваюцца па ўсім свеце. Але калі нейкая рэч атрымлівае распаўсюджванне, то распаўсюджаваецца іяе назва. Менавіта гэта робіць інтэрнацыянальныя словы такімі займальнымі! Здзяйсняючы адкрыцці ў мовах, мы таксама здзяйсняем адкрыцці ў культурах…

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2018. All rights reserved.