egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Лепшая канцэнтрацыя = лепшае навучанне

Калі мы нешта вучым, нам трэба сканцэнтравацца. Наша ўвана павінна быць накірована на адну рэч. Уменне сканцэнтравацца не з'яўляецца прыроджаным. Спачатку нам трэба навучыцца канцэнтравацца. Часта гэта адбываецца ў садку ці ў школе. Ва ўзросце шасці гадоў дзеці могуць быць сканцэнтраваныя ў цягу 15 хвілін. Падлеткі ва ўзросце 14 гадоў могуць сканцэнтравана працаваць у два разы больш. Фаза канцэнтрацыі ў дарослых працягваецца каля 45 хвілін. Пасля пэўнай колькасці часу канцэнтрацыя змяншаецца. Затым вучні губляюць інтарэс да матэрыялу. Мабыць, яны стамляюцца ці адчуваюць стрэс. У выніку вучыцца робіцца цяжэй. Памяць больш не можа так добра запамінаць матэрыял. Але сваю канцэнтрацыю можна павялічыць! Вельмі важна добра выспацца перад вывучэннем. Стомлены чалавек можа канцэнтравацца нядоўга. Наш мозг робіць больш памылак, калі мы стомленыя. Таксама нашыя эмоцыі ўплываюць на канцэнтрацыю. Той, хто хоча эфектыўна вучыцца, павінен заставацца нейтральным. Занадта многа станоўчых ці адмоўных эмоцый перашкаджае працэсу навучання. Канешне, свае пачуцці не заўсёды можна кантраляваць. Але можна паспрабаваць ігнараваць іх падчас навучання. Той, хто хоча добра сканцэнтравацца, павінен мець матывацыю. Пры навучанні трэба заўсёды ўяўляць сабе яго мэту. Толькі тады ваш мозг будзе гатоў канцэнтравацца. Для добрай канцэнтрацыі вам таксама патрэбны спакойныя абставіны. І яшчэ: пры вывучэнні трэба піць многа вады, гэта падтрымлівае бадзёрасць. Той, хто ўліча ўсё гэта, зможа заставацца сканцэнтраваным даўжэй.

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.