AR

BE

BG

BN

BS

CA

CS

DE

EL

EM

EN

EO

ES

ET

FA

FI

FR

HE

HR

HU

ID

IT

JA

KA

KN

KO

LT

LV

MR

NL

NN

PA

PL

PT

PX

RO

RU

SK

SR

SV

UK

VI

ZH

Мова і матэматыка

Мышленне і мова звязаны адно з адным. Яны ўплываюць адно на аднаго. Моўныя структуры пакідаюць адбітак у структуры нашага мышлення. У некаторых мовах, напрыклад, няма слоў для лічбаў. Моўцы не разумеюць канцэпцыю лічбаў. Такім чынам, мова і матэматыка таксама неяк звязаны адно з адным. Граматычныя і матэматычныя структуры часта бываюць падобныя. Некаторыя даследчыкі лічаць, што яны таксама аднолькава апрацоўваюцца. Яны думаюць, што моўны цэнтр таксама адказны і за матэматыку. Ён можа дапамагаць мозгу праводзіць разлікі. Але новыя даследаванні прыходзяць да іншага выніку. Яны паказваюць, што наш мозг апрацоўвае матэматычныя дадзеныя без мовы. Вучоныя даследавалі трох мужчын. Мозг даследуемых быў пашкоджаны. З-за гэтага быў пашкоджаны таксама і моўны цэнтр. У мужчын былі вялікія цяжкасці з вуснай мовай. Яны больш не маглі фармуляваць простыя сказы. Таксама яны не разумелі слоў. Пасля моўнага тэсту мужчыны павінны былі вырашыць арыфметычныя задачы. Некаторыя з гэтых матэматычных задач былі вельмі складаныя. Нягледзячы на гэта, даследуемыя змаглі іх вырашыць. Вынік гэтага даследавання вельмі цікавы. Ён сведчыць аб тым, што матэматыка не кадзіруецца словамі. Верагодна, у матэматыцы і мовы адна і тая ж аснова. Яны апрацоўваюцца ў адным участку мозгу. Але для гэтага матэматыка не мусіць спачатку перакладацца ў мову. Мабыць, мова і матэматыка таксама разам развіваюцца… А калі мозг завяршае развіццё, яны існуюць асобна!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2018. All rights reserved.