egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Мовы Еўрапейскага саюзу

Сёння ў Еўрапейскі саюз уваходзяць 25 дзяржаў. У будучыні яшчэ больш краін уступяць у ЕС. Кожная новая краіна звычайна азначае і новую мову. На сённяшні дзень у ЕС гавораць на 20 розных мовах. Усе мовы Еўрасаюзу маюць аднолькавыя правы. Разнастайнасць моў уражвае. Але яна можа прывесці і да праблем. Скептыкі лічаць, што мноства моў з'яўляецца перашкодай для ЕС. Яно перашкаджае эфектыўнаму супрацоўніцтву. Некаторыя лічаць, што ў ЕС павінна быць адзіная мова. На гэтай мове павінны быць здольныя камунікаваць ўсе краіны. Але гэта не так проста. Ніводную мову нельга прызначыць адзінай афіцыйнай мовай. Іншыя краіны будуць адчуваць сябе ўшчэмленымі. І ў Еўропе няма ніводнай цалкам нейтральнай мовы… Штучная мова, як эсперанта, таксама не падыходзіць для гэтага. Таму што ў мове заўжды адлюстроўваецца культура краіны. Таму ніводная краіна не хоча адмовіцца ад сваёй мовы. У сваёй мове краіны бачаць частку сваёй ідэнтычнасці. Моўная палітыка - гэта важны пункт у парадку дня ЕС. Ёсць нават камісар па пытаннях шматмоўнасці. У ЕС больш пісьмовых і вусных перакладчыкаў, чым ва ўсім свеце. Каля 3500 чалавек працуюць над тым, каб зрабіць узаемапаразуменне магчымым. Тым не менш, не ўсе дакументы можна перакласці. Для гэтага патрэбна шмат часу і грошай. Большасць дакументаў перакладаюць толькі на некаторыя мовы. Вялікая колькасць моў - гэта вялікі выклік для ЕС. Еўропа павінна аб'ядноўвацца, не губляючы разнастайнасці ідэнтычнасцей!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.