egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Як вывучаць дзве мовы адначасова

Замежныя мовы сёння робяцца ўсё больш важныя. Многія людзі вывучаюць замежную мову. Але ў свеце ёсць яшчэ шмат цікавых моў. Таму некаторыя людзі вывучаюць адначасова дзве мовы. Калі дзеці растуць дзвюхмоўнымі, часта гэта не праблема. Іх мозг аўтаматычна вывучае дзве мовы. Калі яны вырастаюць, яны ведаюць, што адносіцца да якой мовы. Дзвюхмоўныя людзі знаюць тыповыя рысы абедзвюх моў. У дарослых усё па-іншаму. Яны не могуць так лёгка вучыць дзве мовы адначасова. Той, хто вывучае дзве мовы паралельна, павінен прытрымлівацца некаторыхправілаў. Спачатку важна параўнаць абедзве мовы адна з адной. Мовы, якія адносяцца да адной моўнай сям'і, часта падобныя адна на адну. Гэта можа прывесці да блытаніны. Таму трэба глыбока прааналізаваць абедзве мовы. Напрыклад, можна скласці ліст. У яго вы можаце ўнесці падабенствы і адрозненні. Гэтак мозг мусіць інтэнсіўна займацца абедзвюма мовамі. Лепш запамінаецца тое, што з'яўляецца асаблівасцю абедзвюх моў. Таксама варта абраць для кожнай мовы асобны колер і папку. Гэта дапаможа дакладна адрозніваць мовы адна ад адной. Калі людзі вывучаюць абсалютна розныя мовы, патрэбна іншая стратэгія. Пры вывучэнні вельмі розных моў рызыка блытаніцы адсутнічае. Але існуе небяспека параўнання такіх моў адна з адной. Лепш параўноўваць іх з роднай мовай. Калі мозг распазнае кантраст, ён вывучае матэрыял эфектыўней. Таксама важна, каб абедзве мовы вывучаліся аднолькава інтэнсіўна. Але, тэарэтычна, мозгу ўсё роўна, колькі моў ён вывучае.

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.