egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Іспанская мова

Іспанская мова адносіцца да сусветных моў. Іспанская мова з'яўляецца роднай для больш за 380 мільёнаў людзей. Акрамя гэтага шмат людзей размаўляе на іспанскай мове, як на замежнай. Такім чынам, іспанская з'яўляецца адной з найважнейшых моў свету. Таксама яна самая распаўсюджаная з усіх раманскіх моў. Носьбіты іспанскай мовы называюць яе español або castellano. Слова castellano тлумачыць, адкуль іспанская мова бярэ свой пачатак. Яна развівалася з народнай мовы рэгіёну Кастылія. Ўжо ў XVI стагоддзі большасць іспанцаў размаўлялі на castellano. Сёння словы español і castellano ужываюцца як сінонімы. Але ў іх можа быць і палітычны падтэкст. Іспанская мова распаўсюдзілася за кошт заваёваў і каланізацыі. На іспанскай мове размаўляюць таксама ў Заходняй Афрыцы і на Філіпінах. Але большасць яе моўцаў жыве ў Амерыцы. У Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы іспанская мова з'яўляецца дамінуючай. Але і ў ЗША колькасць гаворачых на іспанскай мове павялічваецца. Каля 50 мільёнаў чалавек у ЗША гавораць на іспанскай мове. Гэта больш, чым у Іспаніі! Іспанская мова ў Амерыцы адрозніваецца ад еўрапейскай іспанскай. Гэтыя адрозненні тычацца, перш за ўсё, лексікі і граматыкі. Напрыклад, у Амерыцы выкарыстоўваецца іншая форма прошлага часу. Таксама можна знайсці шмат адрозненняў у лексіцы. Некаторыя словы выкарыстоўваюцца толькі ў Амерыцы, а іншыя, наадварот, толькі ў Іспаніі. Але іспанская мова ў Амерыцы не аднастайная. Існуе шмат розных варыянтаў амерыканскай іспанскай. Іспанская мова з'яўляецца самай вывучаемай мовай у свеце пасля англійскай. І яе можна адносна хутка вывучыць… Чаго вы чакаеце? - ¡Vamos!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.