egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Немаўляты могуць вывучаць граматычныя правілы

Дзеці растуць вельмі хутка. І яны вельмі хутка навучаюцца! Як навучаюцца дзеці яшчэ не даследавана. Працэсы навучання працякаюць вельмі хутка. Дзеці не заўважаюць, што яны вучацца. Тым не менш, з кожным днём яны ўмеюць ўсё больш. Гэта можна заўважыць па іх мове. У першыя месяцы немаўляты могуць толькі крычаць. Праз некалькі месяцаў яны ўжо здольныя гаварыць кароткія словы. Затым са слоў утвараюцца сказы. І нарэшце дзеці размаўляюць на роднай мове. Нажаль, з дарослымі ўсё інакш. Для навучання ім патрэбныя кнігі або іншыя матэрыялы. Толькі гэтак яны змогуць, напрыклад, вывучыць граматычныя правілы. Але немаўляты вывучаюць граматыку ўжо з чатырох месяцаў! Даседчыкі навучылі нямецкіх немаўлят правілам граматыкі замежнай мовы. Для гэтага ім прайгравалі італьянскія сказы. Гэтыя сказы мелі пэўныя сінтаксічныя структуры. Немаўляты слухалі правільныя сказы на італьянскай мове каля чвэрці гадзіны. Пасля сказы прайгравалі зноў. У гэты раз некаторыя сказы былі няправільныя. Пакуль дзеці слухалі сказы, даследчыкі вымяралі іх мазгавую актыўнасць. Гэтак вучоныя змаглі вызначыць, як мозг рэагіруе на сказы. І актыўнасць мозгу немаўлят вар'іравалася ў залежнасці ад сказаў. Нягледзячы на тое, што яны толькі што пачулі сказы, яны заўважылі памылкі. Канешне, немаўляты не разумеюць, чаму некаторыя сказы няправільныя. Яны арыентуюцца толькі на гукавыя ўзоры. Але гэтага дастаткова, каб вывучыць мову - прынамсі, немаўлятам.

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.