egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Білінгвізм паляпшае слых

Людзі, якія размаўляюць на дзвюх мовах, лепш чуюць. Яны могуць адрозніваць гукі адзін ад аднаго больш дакладна. Да гэтага выніку прыйшло амерыканскае даследаванне. Даследчыкі пратэсціравалі некалькі падлеткаў. Частка даследуемых з дзяцінства размаўляла на дзвюх мовах. Гэтыя падлеткі размаўлялі на англійскай і іспанскай мове. Іншая частка размаўляла толькі на англійскай мове. Маладыя людзі павінны былі слухаць пэўны склад. Гэта быў склад "да". Ён не адносіўся ні да адной, ні да другой мовы. Склад прайграваўся праз навушнікі. Пры гэтым з дапамогай электродаў вымяралася актыўнасць мозгу. Пасля гэтага тэсту падлеткі павінны былі праслухаць гэты склад яшчэ раз. Але ў гэты раз было шмат пабочных шумоў. Затым яны слухалі галасы, якія размаўлялі бессэнсоўнымі сказамі. Дзвюхмоўныя даследуемыя вельмі моцна рэагіравалі не гэты склад. Іх мозг дэманстраваў бурную актыўнасць. Яны маглі дакладна вызначыць склад і з, і без пабочных шумоў. Аднамоўным гэта не ўдалося. Іх мозг не працаваў гэтак жа добра, як у дзвюхмоўных даследуемых. Вынік эксперымента здзівіў даследчыкаў. Дагэтуль было вядома, што ў музыкантаў асабліва добры слых. Але, здаецца, што і білінгвізм трэніруе мозг. Дзвюхмоўныя людзі ўвесь час сутыкаюцца з рознымі гукамі. Дзякуючы гэтаму, іх мозг мусіць развіваць новыя здольнасці. Ён вучыцца адрозніваць розныя моўныя стымулы. Зараз вучоныя даследуюць, як моўныя навыкі ўплываюць на мозг. Верагодна, што слых паляпшаецца, нават калі чалавек вывучае замежную мову ў дарослым узросце…

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.