egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Замежную мову лепей вывучаць за мяжой!

Дарослыя вывучаюць мову не так лёгка, як дзеці. Іх мозг ужо развіўся. Таму ён ужо не так лёгка ўтварае новыя сеткі. Але дарослыя ўсё ж такі могуць вывучыць замежную мову вельмі добра. Для гэтага трэба паехаць у тую краіну, ў якой размаўляюць на гэтай мове. Замежная мова асабліва эфектыўна вывучаецца за мяжой. Гэта ведае кожны, хто ўжо ездзіў за мяжу, каб вывучаць замежную мову. У натуральных умовах новую мову вывучаюць намнога хутчэй. Новае даследаванне прывяло да цікавага выніку. Яно паказвае, што новая мова за мяжой вывучаецца па-іншаму! Мозг можа апрацоўваць замежную мову, як родную. Вучоныя доўгі час думалі, што існуюць розныя працэсы навучання. Здаецца, што эксперымент гэта падцвердзіў. Група даследуемых павінна была вывучыць штучную мову. Частка групы наведвала звычайныя ўрокі. Іншая вучыла ў смадэліраванай сітуацыі - "за мяжой". Гэтыя даследуемыя мусілі арыентавацца ў незнаёмым асяроддзі. Усе людзі, з якімі яны мелі зносіны, размаўлялі на новай мове. Даследуемыя гэтай групы, такім чынам, не былі звычайнымі вучнямі. Яны адносіліся да незнаёмага грамадства моўцаў. Яны былі вымушаны хутка дапамагаць сабе, выкарыстоўвая новую мову. Праз некаторы час даследуемых пратэсціравалі. Абедзе групы паказалі аднолькава добрыя веды новай мовы. Але іх мозг па-рознаму апрацоўваў замежную мову. У тых, хто вучыў мову "за мяжой", назіралася ўражальная актыўнасць мозгу. Іх мозг апрацоўваў граматыку замежнай мовы, як роднай. Назіраліся тыя ж механізмы, як у носьбітаў мовы. Моўная вандроўка - гэта найлепшая і самая эфектыўная форма навучання!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.