egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Мова навукі

Мова навукі - гэта спецыфічная мова. Яна ужываецца для прафесійных дыскусій. Таксама яны выкарыстоўваецца ў навуковых публікацыях. Раней былі адзіныя навуковыя мовы. На тэрыторыі Еўропы доўгі час у навуцы дамініравала лацінская мова. А сёння самай галоўнай мовай навукі з'яўляецца англійская. Навуковыя мовы - гэта разнавіднасць прафесійных моў. Яны змяшчаюць вельмі шмат спецыяльных тэрмінаў. Іх галоўныя рысы - гэта стандартызацыя і фармалізацыя. Некаторыя гавораць, што вучоныя знарок размаўляюць незразумела. Калі нешта гучыць складана, гэта здаецца разумным. Але навука часцей арыентуецца на праўду. І таму яна павінна выкарыстоўваць нейтральную мову. У ёй няма месца для рытарычных элементаў або невыразных фразаў. Але ўсё ж такі ёсць шмат прыкладаў занадта складанай мовы. І, здаецца, складаная мова ўражвае людзей! Даследаванні сведчаць аб тым, што мы больш давяраем складанай мове. Даследуемыя павінны былі адказаць на некалькі пытанняў. Пры гэтым яны павінны былі выбраць з некалькіх адказаў. Некаторыя адказы былі простыя, іншыя былі вельмі складана сфармуляваны. Большасць даследуемых выбралі складаны адказ. Але ён не меў ніякага сэнсу! Даследуемыя былі ўведзены ў зман мовай! Нягледзячы на тое, што змест быў абсурдны, іх уражыла форма. Але здольнасць складана пісаць не заўсёды з'яўляецца мастацтвам. Упакоўваць просты змест ў складаную мову можна навучыцца. Але выказаць складаныя рэчы простай мовай, наадварот, не так лёгка. Часам сказаць проста бывае сапраўды складана...

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.