egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Пераключэнне кодаў

Усё больш людзей расце дзвюхмоўнымі. Яны размаўляюць на некалькіх мовах. Многія з іх часта пераключаюцца з адной мовы на іншую. Яны вырашаюць, якую мову абраць, у залежнасці ад абставінаў. Напрыклад, на працы яны размаўляюць на адной мове, а дома - на іншай. Гэтак яны прыстасоўваюцца да акружэння. Але мяняць мову можна таксама і спантанна. Гэты феномен называецца code-switching - пераключэнне кодаў. Пры пераключэнні кодаў мова змяняецца падчас размовы. Існуе шмат прычын, чаму размаўляючыя мяняюць мову. Часта яны не могуць знайсці падыходзячага слова ў адной мове. І яны могуць лепш выказаць сваю думку на іншай мове. Мабыць, таксама, размаўляючыя адчуваюць сябе больш упэўненымі з адной з моў. І таму ўжываюць яе для прыватных і асабістых рэчаў. Часам у адной з моў няма пэўнага слова. У гэтым выпадку размаўляючыя павінны мяняць мову. Або яны мяняюць мову, каб іх не разумелі. Пераключэнне кодаў працуе, як сакрэтная мова. Раней змяшэнне моў крытыкавалі. Лічылася, што моўцы не могуць правільна размаўляць на некалькіх мовах. Сёння на гэта глядзяць па-іншаму. Пераключэнне кодаў прызнаецца сёння як асаблівая моўная кампетэнцыя. Назіраць за размаўляючымі, якія пераключаюць коды, можа быць вельмі цікава. Таму што пры гэтым яны не толькі мяняюць мову. Мяняюцца таксама і іншыя камунікатыўныя элементы. Многія размаўляюць на іншай мове хутчэй, грамчэй або выразней. Або яны раптам пачынаюць выкарыстоўваць больш жэстаў і мімікі. Таму пераключэнне кодаў заўжды яшчэ і троху пераключэнне культур...

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.