egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Што нам апавядаюць словы

У свеце ёсць многа мільёнаў кніг. Невядома, колькі іх было напісана да сённяшняга дня. У гэтых кнігах захоўваецца шмат ведаў. Калі б магчыма было ўсё прачытаць, можны было б многае пазнаць пра жыццё. Таму што кнігі паказваюць нам, як змяняецца мір, у якім мы жывем. Кожная эпоха мае ўласныя кнігі. Чытаючы іх, чалавек пазнае, што важна іншым людзям. Нажаль, ніхто не зможа прачытаць усе кнігі. Але сучасная тэхніка можа дапамагчы даследаваць кнігі. Дзякуючы аблічбоўцы, кнігі можна захоўваць як дадзеныя. Пасля гэтага можна аналізаваць іх змест. Гэтак мовазнаўцы бачаць, як змяняецца нашая мова. Але яшчэ цікавей падлічваць частату слоў. Гэтак можна вызначыць важнасць пэўных рэчаў. Даследчыкі разгледзелі больш за пяць мільёнаў кніг. Гэта былі кнігі з апошніх пяці стагоддзяў. У цэлым было прааналізавана каля 500 мільярдаў слоў. Частата ўжывання слоў паказвае, як людзі жылі раней, і як жывуць зараз. У мове адлюстроўваюцца ідэі і тэндэнцыі. Напрыклад, слова мужчыны часткова страціла свае значэнне. Сёння яно ўжываецца менш, чым раней. А частата ўжывання слова жанчыны, наадварот, значна павялічылася. Па словам таксама можна пабачыць, што мы любім есці. У 50-я гады вельмі важным было слова марожанае. Пасля ў моду ўвайшлі словы піца і паста. На працягу апошніх некалькіх гадоў пераважае слова сушы. Для усіх аматараў моў ёсць добрая навіна… З кожным годам у нашай мове ўсё больш слоў!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.