egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Сляпыя людзі эфектыўней апрацоўваюць мову

Людзі, якія не бачаць, лепш чуюць. Гэта палягчае іх штодзённы побыт. Але сляпыя яшчэ і лепей апрацоўваюць мову! Шматлікія даследаванні прыйшлі да гэтага выніку. Даследчыкі далі даследуемым праслухаць тэксты. Пры гэтым хуткасць мовы была значна павялічаная. Нягледзячы на гэта, сляпыя даследуемыя разумелі тэксты. Відушчыя даследуемыя, наадварот, амаль нічога не разумелі. Хуткасць мовы была занадта высокая для іх. Іншы экперымент таксама прыйшоў да падобнага выніку. Відушчыя і сляпыя даследуемыя слухалі розныя сказы. Частка сказаў была скажоная. Апошняе слова было заменена на бессэнсоўнае слова. Даследуемыя павінны былі ацаніць сказы. Яны павінны былі вырашыць, ці маюць сказы сэнс. Пакуль даследуемыя абдумвалі сказы, працу іх мозгу аналізавалі. Вучоныя вымяралі пэўныя частоты ў мозгу. Гэтак яны змаглі пабачыць, як доўга мозг вырашаў гэтую задачу. У сляпых даследуемых пэўны сігнал з'яўляўся вельмі хутка. Гэты сігнал паказвае, што сказ быў прааналізаваны. У відушчых гэты сігнал з'яўляўся значна пазней. Яшчэ не вядома, чаму сляпыя людзі эфектыўней апрацоўваюць мову. Але ў навукоўцаў ёсць адна тэорыя. Яны лічуць, што мозг сляпых інтэнсіўна выкарыстоўвае пэўны ўчастак. Гэта ўчастак, які апрацоўвае зрокавыя стымулы ў відушчых людзей. У сляпых ён не выкарыстоўваецца для таго, каб бачыць. Таму ён "свабодны" для іншых задач. Таму сляпыя маюць большую здольнасць да апрацоўцы мовы.

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.