egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Той, хто хоча размаўляць, павінен пісаць!

Вывучаць замежныя мовы не заўсёды проста. Для многіх людзей, якія вывучаюць замежную мову, спачатку асабліва цяжка размаўляць. Многія не адважываюцца вымаўляць сказы на новай мове. Яны баяцца нарабіць памылак. Такім вучням вельмі карысна пісаць. Таму што той, хто хоча добра размаўляць, павінен як мага больш пісаць! Пісьмо дапамагае нам прыстасавацца да новай мовы. Гэта тлумачыцца радам прычын. Пісьмо адрозніваецца ад гаварэння. Гэта больш складаны працэс. Калі мы пішам, мы даўжэй думаем аб тым, якія словы абраць. Дзякуючы гэтаму, наш мозг інтэнсіўней працуе з новай мовай. Падчас пісьма мы таксама больш расслабленыя. Таму што нікто не чакае ад нас хуткага адказу. І, такім чынам, страх перад замежнай мовай паступова праходзіць. Акрамя гэтага, пісьмо спрыяе развіццю творчасці. Мы адчуваем сябе больш свабоднымі і больш забаўляемся з новай мовай. Пісьмо таксама дае нам больш часу, чым гаварэнне. І гэта падтрымлівае нашую памяць! Але найбольшай перавагай пісьма з'яўляецца безасабовая форма. Яна дазваляе нам падрабязна ацаніць сваё валоданне мовай. Мы дакладна бачым ўсё перад сабой. Гэтак мы можам лепш выпраўляць свае памылкі і пры гэтым вучыцца. У прынцыпе, усё роўна, што пісаць на новай мове. Важна рэгулярна складаць пісьмовыя сказы. Той, хто хоча папрактыкавацца ў гэтым, можа знайсці сябра па перапісцы з-за мяжы. Калі-небудзь вы зможаце сустрэцца асабіста. І тады вы пабачыце, што размаўляць вам будзе значна лягчэй.

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.