egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Родная мова заўсёды застаецца самай важнай

Нашая родная мова - гэта самая першая мова, якую мы вывучаем. Гэта адбываецца аўтаматычна, г.зн. мы гэтага не заўважваем. Большасць людзей маюць толькі адну родную мову. Усе іншыя мовы вывучаюцца імі, як замежныя. Канешне, ёсць і такія людзі, якія растуць з некалькімі мовамі. Але яны размаўляюць на гэтых мовах неаднолькава добра. Часта мовы яшчэ і ўжываюцца па-рознаму. Напрыклад, на адной мове размаўляюць на працы. А на другой - дома. Наколькі добра мы размаўляем на пэўнай мове, залежыць ад раду фактараў. Калі мы вывучаем яе, будучы маленькімі дзецьмі, мы часцей за ўсё ведаем яевельмі добра. Наш моўны цэнтр працуе эфектыўней за ўсё ў дзяцінстве. Важна таксама і тое, як часта мы размаўляем на мове. Чым часцей мы яе выкарыстоўваем, тым лепш мы на ёй размаўляем. Але даследчыкі лічаць, што нельга ведаць дзве мовы аднолькава добра. Адна мова заўжды з'яўляецца больш важнай. Здаецца, што і эксперыменты сцвярждаюць гэтую гіпотэзу. У адным з іх даследавалі розных людзей. Частка даследуемых вельмі добра размаўляла на дзвюх мовах. Кітайская з'яўлялася ў іх роднай, а англійская - другой мовай. Іншая частка размаўляла толькі на англійскай мове, якая была для іх роднай. Даследуемыя павінны былі выконваць простыя заданні на англійскай мове. Пры гэтым вымяралася актыўнасць іх мозгу. І ў мозгу даследуемых выявіліся адрозненні! У шматмоўных даследуемых адзін участак мозгу быў асабліва актыўным. У аднамоўных, насупраць, не было выяўлена актыўнасці ў гэтым участку. Абедзве групы выконвалі заданні аднолькава хутка і добра. Тым не менш, кітайцы яшчэ і перакладалі ўсё на сваю родную мову...

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.