egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Ці ёсць універсальная граматыка?

Калі мы вывучаем нейкую мову, мы таксама вывучаем яе граматыку. У дзяцей, якія навучаюцца роднай мове, гэта адбываецца аўтаматычна. Яны не прымячаюць гэтага, але іх мозг вучыць шмат новых правілаў. Тым не менш, яны з самага пачатку вывучаюць родную мову правільна. Таму што існуе шмат моў, існуе шмат граматык. А ці існуе таксама і універсальная граматыка? Гэтае пытанне займае навукоўцаў ужо доўгі час. Новыя даследаванні могуць даць на гэта адказ. Таму што даследчыкі мозгу зрабілі цікавае адкрыццё. Яны папрасілі даследуемых вывучыць граматычныя правілы. Даследуемыя былі студэнтамі, якія вывучалі замежныя мовы. Яны вучылі або японскую, або італьянскую мову. Палова граматычных правілаў былі проста выдуманыя. Але даследуемыя гэтага не ведалі. Пасля заняткаў студэнтам паказалі сказы. Яны павінны былі вызначыць, ці правільныя гэтыя сказы. У той час, калі яны выконвалі гэта заданне, іх мозг аналізавалі. Гэта значыць, вучоныя вымяралі актыўнасць іх мозгу. Гэтак яны змаглі даследаваць тое, як мозг рэагіруе на сказы. І, здаецца, наш мозг распазнае граматыкі! Пры апрацоўцы мовы актывізуюцца пэўныя ўчасткі галаўнога мозгу. Сярод іх - цэнтр Брока. Ён знаходзіцца ў левым паўшар'і. Калі студэнты апрацоўвалі сапраўдныя правілы, ён быў вельмі актыўны. А пры апрацоўцы выдуманых правілаў яго актыўнасць, наадварот, значна зніжалася. Гэта значыць, што, верагодна, усе граматыкі маюць аднолькавую аснову. Тады яны бы ўсе былі заснаваныя на аднолькавых прынцыпах. І гэтыя прынцыпы былі б прыроджанымі.

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.