belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Пачуцці таксама размаўляюць на розных мовах!

У свеце існуе шмат розных моў. Універсальнай чалавечай мовы не існуе. А што наконт нашай мімікі? Ці з'яўляецца універсальнай мова эмоцый? Не, адрозненні ёсць і тут! Доўгі час лічылася, што людзі аднолькава выказваюць свае пачуцці. Мова мімікі лічылася ўніверсальна зразумелай. Дарвін лічыў, што пачуцці з'яўляюцца жыццёва неабходнымі для людзей. Таму іх павінны аднолькава разумець ва ўсіх культурах. Але вынікі новых даследаванняў іншыя. Яны сведчаць аб тым, што і ў мове пачуццяў ёсць адрозненні. Гэта значыць, што на нашую міміку ўплывае нашая культура. Таму людзі ва ўсім свеце паказваюць і інтэрпрэтуюць пачуцці па-рознаму. Вучоныя называюць шэсць першасных эмоцый. Гэта радасць, смутак, гнеў, агіда, страх і здзіўленне. Але міміка еўрапейцаў адрозніваецца ад мімікі азіятаў. Яны таксама счытваюць з аднолькавых выразаў розныя рэчы. Гэта было даказана рознымі эксперыментамі. Пры гэтым людзям паказвалі твары на камп'ютэры. Іх прасілі апісаць тое, што яны бачаць на тварах. Тое, што вынікі былі рознымі, тлумачыцца некалькімі прычынамі. У некаторых культурах пачуцці паказваюцца ярчэй, чым у іншых Таму інтэнсіўнасць мімікі не ўсюды ўспрымаецца аднолькава. Таксама людзі з розных культур звяртаюць увагу на розныя рэчы. Азіяты пры счытванні эмоцый канцэнтруюцца на вачах. А еўрапейцы і амерыканцы глядзяць на рот. Але адзін выраз твару ўспрымаецца правільна ва ўсіх культурах. Гэта мілая ўсмешка!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2014. All rights reserved.