egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Мова нашых продкаў

Сучасныя мовы могуць даследавацца лінгвістамі. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя метады. Але як людзі размаўлялі тысячы год таму? Адказаць на гэтае пытанне значна цяжэй. Тым не менш вучоныя даўно займаюцца пошукам адказу. Яны хочуць даследаваць тое, як людзі размаўлялі раней. Для гэтага яны спрабуюць рэканструіраваць старыя моўныя формы. Амерыканскія даследчыкі зрабілі цікавае адкрыццё. Яны прааналізавалі больш за 2000 моў. Пры гэтым перш за ўсё яны разглядалі структуры сказаў. Вынік іх даследавання быў вельмі цікавым. Каля паловы моў мае наступную структуру сказу: S-O-V. Гэта значыць, што дзейнічае прынцып "суб'ект (S), аб'ект (O), дзеяслоў (V)". Больш за 700 моў трымаецца структуры S-V-O. І каля 160 - структуры V-S-O. Структура V-O-S ужываецца ўсяго ў каля 40 мовах. У 120 мовах ужываюцца змешаныя структуры. З другога боку, структуры O-V-S і O-S-V сустракаюцца значна радзей. Такім чынам, у большасці даследаваных моў ужываецца структура S-O-V. Да іх належаць, напрыклад, персідская, японская і турэцкая мовы. Але ў большасці жывых моў ужываецца структура S-V-O. У індаеўрапейскай моўнай сям'і гэта структура сёння дамініруе. Вучоныя лічаць, што раней ужывалася структура S-O-V. На гэтай сістэме заснаваны ўсе мовы. Але затым мовы развіваліся па розных напрамках. Чаму гэта здарылася, яшчэ невядома. Але змена структуры сказу павінна была мець прычыну. Таму што ў выніку эвалюцыі застаецца толькі тое, што мае перавагу…

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.