egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Выжываюць толькі моцныя словы!

Словы, якія ўжываюцца рэдка, зменяюцца часцей, чым тыя, якія ўжываюцца часта. Гэта можна патлумачыць законамі эвалюцыі. Гены, якія сустракаюцца часта, з цягам часу змяняюцца менш. Яны больш стабільныя па сваёй форме. І, відавочна, гэта датычыцца і слоў! У адным даследаванні вывучаліся англійскія дзеясловы. Для гэтага сённяшнія формы дзеясловаў параўноўвалі са старымі. Дзесяць англійскіх дзеясловаў, якія ўжываюцца часцей за астатнія, з'яўляюцца няправільнымі. Большасць іншых дзеясловаў - правільныя. Але ў Сярэднявеччы большасць дзеясловаў яшчэ былі няправільныя. Такім чынам, рэдка ўжываемыя няправільныя дзеясловы станавіліся правільнымі. Праз 300 год у англійскай мове наўрад ці яшчэ будуць няправільныя дзеясловы. Іншыя даследаванні таксама паказваюць, што мовы, як і гены, праходзяць селекцыю. Даследчыкі параўналі часта ўжываемыя словы з розных моў. Пры гэтым яны абіралі словы, якія падобныя адно да аднаго і азначаюць тоеж самае. Прыкладам з'яўляюцца словы water, Wasser, vatten. Гэтыя словы маюць аднолькавы корань і таму яны падобныя адно да аднаго. Паколькі гэта важныя словы, яны часта ўжываліся ва ўсіх мовах. Гэтак яны змаглі захаваць сваю форму і застаюцца падобнымі і сёння. Не такія важныя словы змяняюцца намнога хутчэй. Або замяняюцца на іншыя словы. Гэтак рэдкія словы вылучаюць сябе ў розных мовах. Не зусім зразумела, чаму рэдкія словы змяняюцца. Мабыць таму, што яны часта няправільна ўжываюцца ці вымаўляюцца. Гэта адбываецца таму, што моўцы не так добра іх ведаюць. Але мабыць гэта таму, што важныя словы павінны быць заўсёды аднолькавыя. Таму што толькі так іх можна будзе зразумець правільна. А словы і існуюць для таго, каб іх разумець.

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.