belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Мова выяў

Нямецкая прыказка гаворыць: Выява кажа больш, чым тысячы слоў. Гэта значыць, што выявы часта разумеюць хутчэй, чым гаворку. Таксама выявы могуць лепш перадаваць пачуцці. Таму ў рэкламе выкарыстоўваецца шмат выяў. Выявы функцыяніруюць не так, як мова. Яны зазначаюць многія рэчы адначасова і ў целым. Гэта значыць, што ўся выява цалкам мае пэўны эфект. Мове для гэтага жа патрэбна значна больш слоў. Але выявы і мовы звязаны. Каб апісаць выяву, нам патрэбна мова. І наадварот, многія тэксты робяцца добра зразумелымі толькі з дапамогайвыяў. Сувязь выявы і мовы даследуецца лінгвістамі. Узнікае пытанне, ці з'яўляюцца выявы асобнай мовай. Калі нешта проста знята на стужку, мы можам бачыць выявы. Але пасланне фільма будзе неканкрэтным. Калі выява павінна функцыяніраваць як мова, яна павінна быць канкрэтнай. Чым менш яно паказвае, тым выразней яго пасланне. Добрым прыкладам служаць піктаграмы. Піктаграмы - гэта простыя і адназначныя знакі ў выглядзе выявы. Яны замяняюць вербальную мову, г. зн. з'яўляюцца сродкам візуальнай камунікацыі. Піктаграму на забарону курэння ведае кожны. На ёй выяўлена перакрэсленая цыгарэта. У сувязі з глабалізацыяй выявы становяцца ўсё больш важнымі. Але і мову выяў трэба вучыць. Яна не з'яўляецца зразумелай для ўсіх у свеце, нягледзячы на тое, што многія так лічаць. Таму што нашая культура ўплывае на наша разуменне выяў. Тое, што мы бачым, залежыць ад шматлікіх фактараў. Таму некаторыя людзі не бачаць цыгарэт, а толькі цёмныя лініі.

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2014. All rights reserved.