egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Мова і музыка

Музыка - гэта сусветны феномен. Усе народы свету складаюць музыку. І музыку разумеюць ва ўсіх культурах. Гэта было даказана навуковым даследаваннем. У ім ізаляванаму народу прайгравалі заходнюю музыку. Гэта афрыканскае племя не мела доступу да сучаснага свету. Але яны распазналі радасныя і сумныя песні. Чаму гэта так, яшчэ не было даследавана. Музыка - гэта мова без межаў. І ўсе мы неяк навучыліся яе інтэрпрэтаваць. Але для эвалюцыі ў музыцы няма карысці. Тое, што мы разумеем яе, звязана з нашай мовай Таму што музыка і мова звязаны. У кары галаўнога мозгу яны апрацоўваюцца аднолькава. Таксама яны падобна функцыянуюць. І музыка, і мова камбінуюць танальнасці і гукі па пэўных правілах. Нават немаўляты разумеюць музыку, бо яны навучыліся гэтаму яшчэ ва ўлонні. Там яны слухаюць мелодыю мовы сваёй матулі. Калі яны з'яўляюцца на свет, яны могуць разумець музыку. Можна сказаць, што мова імітуе мелодыю моў. Пачуцці і ў мове, і ў музыцы выяўляюцца праз хуткасць. Гэтак, дзякуючы нашім моўным ведам, мы разумеем пачуцці ў музыцы. І наадварот, музыкальныя людзі часта лягчэй вывучаюць мовы. Многія музыкі запамінаюць мовы, як мелодыі. Дзякуючы гэтаму, яны запамінаюць мовы лепей. Цікава, што калыханкі гучаць аднолькава ва ўсім свеце. Гэта даказвае, наколькі музыка з'яўляецца міжнароднай мовай. І, верагодна, яна самая прыгожая з усіх моў…

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.