egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Англіская мова - мова сусветнага значэння

Англіская мова - самая распаўсюджаная ў свеце. Але мандарынская мова - літаратурная кітайская - з'яўляецца роднай для найбольшай колькасці моўцаў. Англійская мова з'яўляецца роднай "толькі" для 350 мільёнаў чалавек. Тым не менш, англійская мова дужа ўплывае на іншыя мовы. Найбольш значнай яна стала з сярэдзіны XX стагоддзя. Гэта звязана, перш за ўсё, з развіццём ЗША як супердзяржавы. Ва многіх краінах англійская мова - першая замежная мова ў школе. Міжнародныя арганізацыі выкарыстоўваюць англійскую мову як афіцыйную. Таксама англійская з'яўляецца ва многіх краінах афіцыйнай мовай, або мовай дзелавых зносінаў. Але, магчыма, неўзабаве гэтыя функцыя адыйдуць да іншых моў. Англійская належыць да заходнегерманскіх моў. Гэта значыць, што яна знаходзіцца ў блізкай роднасці, напрыклад, з нямецкай мовай. Але за апошнія 1000 гадоў мова дужа змянілася. Раней англійская была флектыўнай мовай. Але большасць канчаткаў з граматычнай функцыяё адпалі. Таму сёння англійскую мову можна прылічыць да ізалюючых моў. Тып мовы, такім чынам, больш падобны на кітайскую, чым на нямецкую. У будучым, англійская мова будзе далей спрашчацца. Няправільныя дзеясловы, верагодна, знікнуць. Англійская мова простая ў параўнанні з іншымі індаеўрапейскімі мовамі. Але англійская арфаграфія вельмі складаная. Таму што напісанне і вымаўленне вельмі адрозніваюцца адно ад аднаго. Англійская арфаграфія заставалася аднолькавай на працягу стагоддзяў. Але вымаўленне вельмі моцна змянілася. У выніку сёння пішуць так, як размаўлялі ў 1400 годзе. Таксама ў вымаўленні ёсць шмат выключэнняў. Толькі для адной камбінацыі літар oughіснуе 6 варыянтаў! Праверце самі! - thorough, thought, through, rough, bough, cough

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.