egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Лінгвістычныя геніі

Звычайна людзі радуюцца, калі яны размаўляюць на адной мове. Але ёсць людзі, якія валодаюць больш чым 70 мовамі. Яны могуць бегла размаўляць і правільна пісаць на ўсіх іх. Можна сказаць, што яны суперпаліглоты. Феномен валодання шматлікімі мовамі вядомы ўжо некалькі стагоддзяў. Існуе шмат сведак аб людзях з такім талентам. Але тое, адкуль бярэцца гэты талент, усё яшчэ не даследавана дакладна. У навуцы існуе шмат тэорыі на гэты конт. Некаторыя лічаць, што мозг паліглотаў структураваны па-іншаму. Гэта адрозненне асабліва бачнае ў цэнтры Брока. У гэтым участку кары галаўнога мозгу ствараецца мова. У паліглотаў клеткі гэтага ўчастку выстраены па-іншаму. Мабыць па гэтаму яны лепей апрацоўваюць інфармацыю. Але было праведзена яшчэ недастаткова даследаванняў, каб падцвердзіць гэтую тэорыю. Верагодна, што рашаючым фактарам з'яўляецца асаблівая матывацыя. Дзеці вельмі хутка навучаюцца замежнай мове ад іншых дзяцей. Гэта тлумачыцца тым, што падчас гульні яны хочуць інтэгравацца. Яны хочуць стаць часткай групы і камунікаваць з іншымі. Таму іх поспех у навучанні залежыць ад іх жадання інтэгравацца. Іншая тэорыя сцвярджае, што маса мозгу павялічваецца за кошт навучання. Дзякуючы гэтаму, навучанне робіцца тым лягчэй, чым больш мы вучымся. А таксама падобныя мовы лягчэй вывучаць. Таму тыя, хто размаўляе на дацкай мове, хутка вывучаць шведскую ці нарвежскую. На многія пытанні яшчэ няма адказаў. Але ўсё ж такі можна ўпэнена сказаць, што разумовыя здольнасці не гуляюць тут ніякай ролі. Некаторыя людзі, нягледзячы на сціплыя разумовыя здольнасці, размаўляюць на некалькіх мовах. Але і самым вялікім лінгвістычным геніям трэба строгая дысцыпліна. Гэта крыху падбадзёрвае, так?

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.