egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Навучанне мяняе мозг

Той, хто многа займаецца спортам, фарміруе свае цела. Але відавочна і тое, што мозг таксама можна трэніраваць. Гэта значыць, што таму, хто хоча вывучаць мовы, патрэбны не толькі талент. Важна таксама рэгулярна практыкавацца. Таму што практыкаванне можа станоўча ўплываць на мозг. Канешне, асаблівы талент да вывучэння замежных моў часта бывае ўнаследаваны. Тым не менш, інтэнсіўная трэніроўка можя змяніць пэўныя структуры мозгу. Аб'ём цэнтральнай часткі, адказнай за мову, павялічваецца. Нервовыя клеткі людзей, якія многа займаюцца, таксама мяняюцца. Доўгі час лічылася, што мозг не можа мяняцца. Лічылася, што калі мы не вывучылі нешта, калі былі дзецьмі, тады мы ўжо не вывучым гэта ніколі. Але даследчыкі мозгу прыйшлі да зусім іншага выніку. Яны змаглі даказаць, што наш мозг можа заставацца жвавым на працягу ўсяго жыцця. Можна сказаць, што ён працуе, як цягліца. Пры гэтым ён можа развівацца да самой старасці. Уся ўходзячая інфармацыя апрацоўваецца ў мозгу. Калі мозг натрэніраваны, ён апрацоўвае інфармацыю намнога лепш. Гэты значыць, ён працуе хутчэй і эфектыўней. Гэты прынцып адносіцца ў аднолькавай ступені і да маладых, і да старых людзей. Але не абавязкова вучыцца, каб натрэніраваць мозг. Чытанне таксама з'яўляецца добрым практыкаваннем. Складаная літэратура асабліва спрыяе развіццю нашага моўнага цэнтру. Гэта значыць, што наш слоўнікавы запас робіцца большым. Таксама паляпшаецца пачуццё мовы. Цікава тое, што не толькі моўны цэнтр апрацоўвае мову. Участак, які кіруе маторыкай, таксама апрацоўвае новую інфармацыю. Таму важна стымуляваць працу ўсяго мозгу як мага часцей. Таму трэніруйце свае цела І мозг!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.