egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Немаўляты чытаюць па губах!

Калі немаўляты вучацца размаўляць, яны глядзяць бацькам у рот. Гэта высветлілі ўзроставыя псіхолагі. Прыкладна з шасці месяцаў немаўляты пачынаюць чытаць па губах. Гэтак яны вучацца таму, якой формы павінен быць рот, каб вымаўляць гукі. Ва ўзросце аднаго году дзеці ўжо могуць разумець некаторыя словы. З гэтага ўзросту яны зноў пачынаюць глядзець людзям у вочы. Так яны атрымліваюць многа важнай інфармацыі. Па вачах яны распазнаюць, радуюцца ці сумуюць іх бацькі. Дзякуючы гэтаму, яны знаёмяцца са светам пачуццяў. Вельмі цікава назіраць, як хтосьці размаўляе з імі на замежнай мове. Тады дзеці зноў пачынаюць чытаць па губах. Гэтак яны вучацца ўтвараць гукі і замежнай мовы. Таму, размаўляя з дзецьмі, трэба заўсёды глядзець на іх. Акрамя гэтага, для моўнага развіцця малым дзецям патрэбны дыялог. Бацькі часта паўтараюць тое, што кажуць дзеці. Так немаўляты атрымліваюць зваротную сувязь. Гэта вельмі важна для маленькіх дзяцей. Тады яны ведаюць, што іх разумеюць. Гэта веданне матывуе немаўлят. Тады ім не дакучае вучыцца размаўляць. Такім чынам, недастаткова толькі прайграваць дзецям аўдыяфайлы. Тое, што немаўляты насамрэч могуць чытаць па губах, даказана даследаваннямі. Падчас эксперыментаў, маленькім дзецям паказвалі відэа без гуку. Гэтыя відэа былі на роднай мове немаўлят, а таксама на замежных мовах. Дзеці глядзелі відэа на сваёй роднай мове даўжэй. Пры гэтым яны былі таксама значна ўважлівей. Але самыя першыя словы дзяцей аднолькавыя ва ўсім свеце. "Мама" і "тата" - гэта лёгка вымавіць на любой мове!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.