egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Як навучыцца паспяхова размаўляць

Размаўляць - гэта адносна проста. Але паспяхова размаўляць значна цяжэй. Тое, як мы кажам, значна важней таго, што мы кажам. Аб гэтым сведчаць розныя даследаванні. Слухачы несвядома звяртаюць увагу на пэўныя рысы гаворачых. Дзякуючы гэтаму, мы можам уплываць на ўспрыманне нашай мовы. Нам толькі трэба заўсёды пільна сачыць за тым, як мы размаўляем. Гэта таксама датычыцца мовы нашага цела. Яна павінна быць індывідуяльнай і падыходзіць да нашай асобы. Голас таксама гуляе сваю ролю, таму што і ён заўжды ацэньваецца. Напрыклад, нізкі голас у мужчын мае свае перавагі. Гаворачы з такім голасам робіць уражанне ўпэўненага і кампетэнтнага чалавека. З другога боку, варыяцыя голасу не мае ніякага эфекту. Але асабліва важна хуткасць. Поспех размоў даследавалі з дапамогай эксперыментаў. Паспяхова размаўляць азначае пераконваць іншых. Той, хто хоча пераканаць, не павінен размаўляць хутка. У адваротным выпадку ён зробіць уражанне няшчырага чалавека. Але і занадта павольна размаўляць нічым не лепш. Людзі, якія размаўляюць занадта павольна, робяць уражанне не вельмі разумных. Таму найлепш усяго размаўляць з сярэдняй хуткасцю. Ідэальна - 3,5 слова ў секунду У размове таксама важныя паўзы. Яны робяць уражанне натуральнасці і дакладнасці. У выніку слухачы нам давяраюць. Аптымальна рабіць 4-5 пауз у мінуту. Паспрабуйце лепш кантраляваць сваю мову! А затым можаце ісці на наступную гутарку...

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.