belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Перапынкі важныя для поспеху ў вучобе

Тыя, хто жадае добра вучыцца, павінны часцей рабіць перапынкі! Да гэтага выніку прывялі новыя навуковыя даследаванні. Вучоныя даследавалі фазы вывучэння. Пры гэтым былі смадэляваны розныя вучэбныя сітуацыі. Лепей за ўсё мы ўспрымаем інфармацыю маленькімі порцыямі. Гэта значыць, што нам не трэба вучыць многа за адзін раз. Паміж заняткамі неабходна заўсёды рабіць перапынкі. Наш поспех у вучобе залежыць таксама і ад біяхімічных працэсаў. Гэтыя працэсы адбываюцца ў нашым мозгу. Яны вызначаюць наш аптымальны рытм навучання. Калі мы ўспрымаем новае, наш мозг вырабляе пэўныя рэчывы. Гэтыя рэчывы ўплываюць на актыўнасць клетак мозгу. У гэтым працэсе важную ролю гуляюць два розных спецыфічных фермента. Яны вылучаюцца пры вывучэнні новага матэрыялу. Але яны не вырабляюцца адначасова. Іх уздзеянне праяўляецца праз некаторы прамежак часу. Але лепей ўсяго мы вучымся тады, калі абодва фермента прысутнічаюць разам. І наш поспех значна павялічваецца, калі мы часцей робім перапынкі. Такім чынам, мае сэнс вар'іраваць працягласць асобных фаз вывучэння. Працягласць перапынкаў таксама павінна быць рознай. У пачатку ідэальна рабіць два перапынкі па дзесяць хвілін. Пасля - адзін перапынак у пяць хвілін. Затым - яшчэ адзін у 30 хвілін. Падчас перапынкаў наш мозг лепей запамінае новы матэрыял. Падчас перапынкаў неабходна пакідаць свае рабочае месца. Акрамя гэтага, добра парухацца падчас перапынкаў. Таму трохі прагуляйцеся паміж заняткаў. І хай сумленне не мучае вас, бо вы пры гэтым вучыцеся!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2014. All rights reserved.