egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Мовы і прыказкі

У кожнай мове ёсць прыказкі. Таму прыказкі з'яўляюцца важнай часткай нацыянальнай ідэнтычнасці. У прыказках раскрываюцца каштоўнасці і нормы краіны. Іх форма ўсім вядомая і зафіксаваная, г. зн. нязменная. Ўсе прыказкі кароткія і выразныя. Часта ў іх выкарыстоўваюцца метафары. Многія прыказкі таксама маюць паэтычную структуру. Большая частка прыказак дае нам парады або правілы паводзінаў. Але некаторыя прыказкі змяшчаюць выразную крытыку. Таксама ў прыказках часта ўжываюцца стэрэатыпы. Таму яны могуць быць аб умоўных тыповых рысах іншых краін або народаў. Прыказкі маюць доўгую традыцыю. Ужо Арыстоцель хваліў іх і называў сціслымі філасоўскімі творамі. У рыторыцы і літаратуры яны з'яўляюцца важным стылістычным сродкам. Іх асаблівасць у тым, што яны заўжды застаюцца актуальнымі. У лінгвістыцы імі займаецца асобная дысцыпліна. Многія прыказкі існуюць у некалькіх мовах. Пры гэтым яны могуць быць падобныя па лексічнаму складу. Тады людзі, якія гавораць на розных мовах, ужываюць аднолькавыя словы. Bellende Hunde beißen nicht, Perro que ladra no muerde. (ням.-ісп.) Другія прыказкі падобны адна на адну ў семантыцы. Гэта значыць, аднолькавы змест перадаецца іншымі словамі. Appeler un chat un chat, Dire pane al pane e vino al vino. (фр.-іт.) Так прыказкі дапамагаюць нам зразумець іншыя народы і культуры. Самыя цікавыя прыказкі тыя, што можна знайсці па ўсім свеце. Яны аб "важных" тэмах чалавечага жыцця. Гэтыя прыказкі распавядаюць аб вопыце ўсяго чалавецтва. Яны дэманструюць, што мы ўсе падобныя ў незалежнасці ад таго, на якой мовемы размаўляем.

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.