AR

BE

BG

BN

BS

CA

CS

DE

EL

EM

EN

EO

ES

ET

FA

FI

FR

HE

HR

HU

ID

IT

JA

KA

KN

KO

LT

LV

MR

NL

NN

PA

PL

PT

PX

RO

RU

SK

SR

SV

UK

VI

ZH

Парады па вывучэнню замежных моў

Вывучаць замежную мову заўсёды цяжка. Вымаўленне, граматычныя правілы і словы патрабуюць строгай дысцыпліны. Але ёсць розныя прыёмы, якія дапамагаюць палегчыць вывучэнне. Па-першае, важна мысліць пазітыўна. Радуйцеся новай мове і новаму вопыту! Усё роўна, з чаго вы пачнеце. Знайдзіце тэму, якая вас асабліва цікавіць. Лепей спачатку сканцэнтравацца на аўдыраванні і размове. Пасля гэтага чытайце і пішыце тэксты. Прыдумайце сістэму, якая падыходзіць вам і вашаму побыту. Вывучая прыкметнікі, вывучайце адразу два словы з процілеглым значэннем. Ці паразвешвайце па сваім пакоі плакаты са словамі. Падчас заняткаў спортам ці ў машыне вы можате слухаць запісы з замежнай мовай. Калі нейкая тэма занадта цяжкая, спыняйцеся. Зрабіце перапынак і вывучце што-небудзь іншае. Так вы не згубіце інтарэсу да новай мовы. Цікава разгадваць крыжаванкі на новай мове. Фільмы на замежнай мове ўносяць разнастайнасць. З дапамогай газет на замежнай мове вы даведаецеся шмат аб краіне і людзях. У Інтэрнеце ёсць шмат практыкаванняў, якія добра дапоўняць вашыя дапаможнікі. І знайдзіце сабе сяброў, якія таксама захапляюцца вывучэннем замежных моў. Ніколі не вучыце новы матэрыял ізалявана, а толькі ў кантэксце Рэгулярна ўсё паўтарайце! Так ваш мозг зможа добра засвоіць матэрыял. Калі вы стаміліся ад тэорыі, час збіраць чамаданы. Таму што нідзе замежная мова не вывучаецца так эфектыўна, як сярод яе носьбітаў. Падчас вандроўкі вы можаце весці дзённік аб сваім вопыце. А самае галоўнае - не здавайцеся!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2018. All rights reserved.