AR

BE

BG

BN

BS

CA

CS

DE

EL

EM

EN

EO

ES

ET

FA

FI

FR

HE

HR

HU

ID

IT

JA

KA

KN

KO

LT

LV

MR

NL

NN

PA

PL

PT

PX

RO

RU

SK

SR

SV

UK

VI

ZH

Германскія мовы

Германскія мовы належаць да індаеўрапейскай моўнай сям'і. Гэта моўная група характэрызуецца сваімі фаналагічнымі прыкметамі. Адрозненні ў гукавай сістэме вылучаюць гэтыя мовы сярод іншых. Існуе каля 15 германскіх моў. Яны з'яўляюцца роднымі для 700 мільёнаў чалавек. Дакладную колькасць асобных моў цяжка вызначыць. Часта неясна, ці з'яўляецца мова мовай або толькі дыялектам. Самай значнай германскай мовай з'яўляецца англійская. Яна з'яўляецца роднай мовай для 350 мільёнаў чалавек па ўсім свеце. Пасля яе ідуць нямецкая і нідэрландская. Германскія мовы падраздзяляюцца на розныя групы. Існуюць паўночнагерманскія, заходнегерманскія і ўсходнегерманскія. Паўночнагерманскія мовы - гэта скандынаўскія мовы. Англійская, нямецкая і нідэрландская з'яўляюцца заходнегерманскімі мовамі. Усе паўднёвагерманскія мовы вымерлі. Да іх належала, напрыклад, гоцкая мова. Каланізацыя распаўсюдзіла германскія мовы па ўсім свеце. У выніку нідэрландскую мову разумеюць нават на Карыбскіх выспах і у Паўднёвай Афрыцы. Усе германскія мовы маюць агульную аснову. Але незразумела, ці існавала агульная прамова. Акрамя гэтага, існуе вельмі мала старажытных тэкстаў на германскіх мовах. У адрозненні ад раманскіх моў, у германскіх амаль што няма крыніц. Таму даследаваць германскія мовы значна цяжей. Таксама адносна мала вядома аб культуры германцаў, або тэўтонцаў. Народы тэўтонцаў не аб'ядналіся. І таму ў іх не было агульнага самавызначэння. І навука мусіць звяртацца да чужых крыніц. Без грэкаў і рымлянаў мы бы ведалі аб германцах вельмі мала.

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2018. All rights reserved.