egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Мова і пісьмо

Кожная мова служыць ўзаемаразуменню паміж людзьмі. Калі мы размаўляем, мы выказваем тое, што мы думаем і адчуваем. Пры гэтым мы не заўсёды прытрымваемся правілаў нашай мовы. Мы выкарыстоўваем нашу ўласную мову як гутарковую. Ў пісьмовай мове ўсё па-іншаму. У ёй адлюстроўваюцца ўсе правілы нашай мовы. Толькі пісьмо дазваляе зрабіць мову сапраўднай. Яно робіць мову бачнай. Дзякуючы пісьму веды перадаюцца праз тысячагоддзі. Таму пісьмо з'яўляецца асновай кожнай высокаразвітай культуры. Першыя формы пісьма былі створаны больш за 5000 год таму. Гэта быў клінапіс шумераў. Ён выразаўся на дошчачках з гліны. Гэты клінапіс выкарыстоўваўся на працягу трох стагоддзяў. Прыкладна столькі праіснавалі і іерогліфы старажытных егіпцян. Незлічоныя вучоныя займаліся іх даследаваннем. Іерогліфы ўяўляюць сабой даволі складаную сістэму пісьма. Але прыдуманы яны былі, верагодна, па зусім простай прычыне. У тыя часы Егіпет быў буйнай імперыяй з вялікай колькасцю насельніцтва. Побыт і, перш за ўсё, эканоміку, неабходна было добра арганізаваць. Падаткамі і разлікамі трэба было кіраваць эфектыўна. Для гэтага старажытныя егіпцяне вынайшлі свае пісьмовыя знакі. Сістэмы пісьма на аснове алфавіту, наадварот, паходзяць ад шумераў. Кожная сістэма пісьма распавядае шмат аб людзях, якія яе выкарыстоўваюць. Акрамя таго, кожная краіна дэманструе сваю індывідуальнасць праз сістэму пісьма. Нажаль, майстэрства рукапісу паступова знікае. Сучасныя тэхналогіі робяць яго амаль што лішнім. Таму не толькі размаўляйце, часам і пішыце!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.