egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Раманскія мовы

Раманскія мовы з'яўляюцца роднымі для 700 мільёнаў чалавек. Таму раманская моўная група лічыцца адной з самых значных у свеце. Раманскія мовы адносяцца да індаеўрапейскай моўнай сям'і. Усе раманскія мовы паходзяць ад латыні. Гэта значыць, што яны з'яўляюцца нашчадкамі мовы Рыма. Асновай ўсіх раманскіх моў з'яўляецца вульгарная латынь. Пад гэтым разумеюць гутарковую лацінскую мову позней Антычнасці. Дзякуючы заваёвам Рыму, вульгарная латынь распаўсюдзілась па ўсёй Еўропе. Із яе затым развіліся раманскія мовы і дыялекты. Сама лацінская мова з'яўляецца італійскай. Усяго існуе каля 15 раманскіх моў. Дакладную колькасць цяжка вызначыць. Часта неясна, ці з'яўляецца мова мовай або дыялектам. Некаторыя раманскія мовы з цягам часу вымерлі. Але і новыя мовы ўтвараліся на аснове раманскіх моў. Гэта крэольскія мовы. Сёння першае месца па колькасці моўцаў сярод раманскіх моў займае іспанская. Яна з'яўляецца сусветнай мовай, і на ёй размаўляюць 380 мільёнаў чалавек. Для навукоўцаў раманскія мовы вельмі цікавыя. Таму што гісторыя гэтай моўнай групы добра задакументаваная. Лацінскае ці раманскае пісьменства існуе ўжо 2500 гадоў. З яе дапамогай лінгвісты вывучаюць эвалюцыю асобных моў. Таму можна даследаваць заканамернасці развіцця моў. Многія з гэтых вынікаў можна выкарыстоўваць і для другіх моў. Граматыка раманскіх моў мае падобную структуру. Але галоўнае тое, што лексіка гэтых моў вельмі падобная. Калі размаўляеш на адной раманскай мове, то лёгка вывучыш і другія. Дзякуй, латынь!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.