egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Матчына мова? Бацькава!

Калі вы былі маленькія, ад каго вы вучыліся мове? Напэўна многія скажуць: "Ад мамы!" Так лічыць большасць людзей ва ўсім свеце. Тэрмін "родная мова" існуе амаль ва ўсіх народаў. Яго ведаюць і англічане, і кітайцы. Мабыць гэта таму, што мамы праводзяць з дзецьмі больш часу. Але новыя даследаванні прыходзяць да іншых вынікаў. Яны паказваюць, што наша мова ў большасці выпадкаў з'яўляецца мовай нашых бацькаў. Вучоныя даследуюць генытычны матэрыял і мовы змешаных плямёнаў. У такіх плямёнах бацькі паходзяць з розных культур. Гэтыя плямёны з'явіліся некалькі тысячагоддзяў таму. Прычынай гэтага былі вялікія перасяленні народаў. Генытычны матэрыял гэтых змешаных плямёнаў быў прааналізаваны. Пасля яго параўналі з мовай племені. Большасць плямёнаў размаўляе на мове сваіх продкаў-мужчын. Гэта значыць, што мова краіны паходзіць з Y-храмасомы. Значыць, мужчыны прыносілі свае мовы ў чужаземныя краіны. А затым жанчыны перанялі гэтыя новыя мовы. Але і сёння мова бацькаў мае вялікі ўплыў на нашу мову. Таму што маленькія дзеці арыентуюцца пры вывучэнні мовы на сваіх бацькаў. Таты значна менш размаўляюць са сваімі дзецьмі. А таксама канструкцыя сказаў у мужчын прасцей, чым у жанчын. Дзякуючы гэтаму мова татаў лепей разумецца малышамі. Яна не складаная для іх, і таму яе лягчэй вывучыць. Таму падчас гутаркі дзеці ахвотней імітуюць тату, чым маму. Але пазней лексіка мамы фарміруе мову дзіцяці. Такім чынам, мамы ўплываюць на нашу мову, як і таты. Значыць родная мова павінна звацца бацькоўская!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.