egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Вывучэнне і стылі вывучэння

Той, хто не дасягае поспехаў у навучанні, верагодна, няправільна вучыцца. Гэта значыць, што ён вучыцца без уліку свайго тыпу. У цэлым, існуе чатыры стылю вывучэння. Гэтыя тыпы падзяляюцца па органах пачуццяў. Гэта слыхавы, візуальны, камунікатыўны і рухальны стылі. Людзі слыхавога тыпу лепей за ўсё ўспрымаюць тое, што чуюць. Напрыклад, яны добра запамінаюць мелодыі. Пры вывучэнні яны чытаюць сабе ўслых і вывучаюць словы, гучна вымаўляя іх. Яны часта размаўляюць самі з сабой. Ім будуць карыснымі кампакт-дыскі ці тэматычныя лекцыі. Людзі візуальнага тыпу лепш за ўсё вывучаюць тое, што бачаць. Для іх важна прачытваць інфармацыю. Пры вывучэнні яны робяць шмат запісаў. Ім таксама падабаецца выкарыстоўваць малюнкі, табліцы і картачкі. Яны многа чытаюць і часта бачаць сны, у тым ліку каляровыя. Лепей за ўсё яны вучацца ў утульным абсталяванні. Камунікатыўны тып аддае перавагу размовам і дыскусіям. Людзям гэтага тыпу патрэбна ўзаемадзеянне, г.зн. дыялог з іншымі. У працэсе навучання ён задае шмат пытанняў і любіць вучыцца ў групе. Рухальны тып вучыццаза кошт руху. Ён аддае перавагу вывучэнню на практыцы, хоча ўсё паспрабаваць. Пры вывучэнні людзі гэтага тыпу актыўна рухаюцца або жуюць жвачку. Яны хочуць не тэорыі, а эксперыментаў. Важна адзначыць, што большасць людзей адносіцца да змешаных тыпаў. Гэта значыць, што ніводны чалавек не адносіцца да адзінага тыпу. Таму мы вучымся лепей, калі ў працэсе вывучэння ўдзельнічаюць усе органы пачуццяў. У такім выпадку наш мозг часта актывізуецца і добра запамінае новае. Чытайце, абмяркоўвайце і слухайце словы! А затым пазаймайцеся спортам!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.