egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Сродкі электроннай камунікацыі і мова

На нашу мову ўплываюць таксама сродкі камунікацыі. Новыя сродкі камунікацыі гуляюць тут асабліва вялікую ролю. Дзякуючы смс, электронай пошце і тэкставым паведамленням развілася асобная мова. Гэтая мова электроннай камунікацыі, канешне, розная ў кожнай краіне. Але пэўныя прыкметы ёсць ва ўсіх мовах электроннай камунікацыі. Перш за ўсё для нас, як для карыстальнікаў, асабліва важна хуткасць. Нягледзячы на тое, што мы пішам, мы жадаем жывой размовы. Гэта значыць, што мы хочам як мага хутчэй абменьвацца інфармацыяй. Гэтак мы сімулюем рэальную сітуацыю размовы. Праз гэта наша мова мае характар вуснай размовы. Словы ці сказы сельмі часта скарачаюцца. Правілы граматыкі і пунктуацыі часта ігнаруюцца. Наш правапіс больш свабодны, прыназоўнікі часта зусім адсутнічаюць. У мове электроннай камунікацыі пачуцці выражаюцца вербальна зусім рэдка. Тут мы ахвотна выкарыстоўваем так званыя "эмаціконы". Гэта сімвалы, якія павінны дэманстраваць тое, што мы зараз адчуваем. Ёсць таксама ўласныя коды для смс і слэнг для чату. Таму мова электроннай камунікацыі вельмі спрошчаная. Але яна выкарыстоўваецца ўсімі з большасці аднолькава. Даследаванні дэманструюць, што адукацыя ці разумовыя здольнасці не маюць значэння. Асабліва маладыя людзі любяць выкарыстоўваць мову электроннай камунікацыі. Таму крытыкі лічаць, што наша мова знаходзіцца ў небяспецы. Вучоныя не так песімістычна глядзяць на гэты феномен. Таму што дзеці адрозніваюць, калі і як яны павінны пісаць. Эксперты лічаць, што новая мова электроннай камунікацыі нават мае свае перавагі. Таму што яна можа спрыяць развіццю моўнай кампетэнцыі ў дзяцей. І яшчэ - сёння зноў больш пішуць - але не простыя лісты, а электронныя! І нас гэта радуе!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.