egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Жанчыны і мужчыны размаўляюць па-рознаму

Тое, што жанчыны і мужчыны розныя, мы ўсе ведаем. А ці ведалі вы, што яны і размаўляюць па-рознаму? Аб гэтым сведчаць некалькі даследаванняў. Жанчыны ўжываюць іншыя моўныя мадэлі. Яны часта выражаюцца ненаўпрост і больш стрымана. Мужчыны, наадварот, у большасці выпадкаў выкарыстоўваюць прамую і яснуюмову. Але і тэмы, на якія яны размаўляюць, таксама адрозніваюцца. Мужчыны размаўляюць пра навіны, эканоміку ці спорт. Жанчыны аддаюць перавагу сацыяльным тэмам, такім як сям'я ці здароўе. Такім чынам, мужчыны больш любяць размаўляць аб фактах. Жанчыны - аб людзях. Характэрна, што жанчыны імкнуцца выкарыстоўваць "слабую" мову. Гэта значыць, што яны размаўляюць акуратней і ветлівей. Таксама жанчыны задаюць больш пытанняў. Напэўна, тым самым яны хочуць стварыць гармонію і пазбегнуць сваркі. Апроч таго, у жанчын нашмат большы слоўнікавы запас для выразу пачуццяў. Для мужчын гутарка - гэта свайго роду спаборніцтва. Іх мова значна правакацыйней і агрэсіўней. І мужчыны кажуць у дзень нашмат менш слоў, чым жанчыны. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што гэта тлумачыцца ўстройствам мозгу. Таму што мозг у мужчын і жанчын розны. Гэта азначае, што іх моўныя цэнтры па-рознаму структураваны. Нягледзячы на тое, што хутчэй за ўсё іншыя фактары таксама ўплываюць на нашу мову. Навукоўцы даўно не даследавалі гэту галіну. І ўсё ж жанчыны і мужчыны не размаўляюць на зусім розных мовах. Значыць, недаразумення не павінна быць. Ёсць шмат стратэгій для паспяховай камунікацыі. Самая простая: Лепей слухаць!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.