belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Знакі як мова

Каб разумець адзін аднаго, людзі стварылі мовы. Уласная мова ёсць таксама ў глуханямых і слабачулых. Гэта мова жэстаў, асноўная мова усіх глуханямых людзей. Яна складаецца з камбінацый знакаў. Гэта робіць яе візуальнай, "бачнай" мовай. А ці могуць людзі з розных краін разумець мову знакаў? Не, нават у знакаў ёсць розныя нацыянальныя мовы. Кожная краіна мае сваю мову знакаў. І на яе ўплывае культура краіны. Таму што мова заўжды развіваецца з культуры. Гэта адносіцца ў тым ліку і да неразмоўных моў. Аднак існуе міжнародная мова жэстаў. Але яе знакі некалькі складаней. Тым не менш, нацыянальныя мовы знакаў падобныя адна на адну. Многія знакі дакладна паўтараюцца. Яны арыянтаваны на форму аб'ектаў, якія яны ўяўляюць. Самай распаўсюджанай мовай жэстаў з'яўляецца амерыканская мова жэстаў (American Sign Language). Мовы жэстаў прызнаюцца як паўнавартасныя мовы. У іх ёсць уласная граматыка. Але яна адрозніваецца ад граматыкі гукавых моў. Таму мовы жэстаў нельга перакладаць слова ў слова. Але перакладчыкі мовы жэстаў усё ж такі ёсць. З дапамогай мовы жэстаў інфармацыя перадаецца паралельна. Гэта азначае, што адзіны знак можа выяўляць сабой цэлы сказ. Мова жэстаў таксама мае дыялекты. У некаторых знакаў ёсць рэгіянальныя асаблівасці. І кожная мова жэстаў мае ўласную інтанацыю. Наш акцэнт выдае наша паходжанне - гэта датычыцца і мовы знакаў!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2014. All rights reserved.