egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Лацінская мова - жывая?

Сёння англійская мова з'яўляецца самай важнай сусветнай мовай. Яна вывучаецца ва ўсім свеце і зэяўляецца афіцыйнай мовай многіх краін. Раней гэтую роль гуляла лацінская мова. На лацінскай мове першапачаткова размаўлялі лаціняне. Гэта былі жыхары Лацыума, центрам якога быў Рым. Мова распаўсюджвалася з пашырэннем Рымскай імперыі. Пад час антычнасці лацінская мова была роднай для многіх народаў. Яны пражывалі ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы і Блізкім Ўсходзе. Але гутарковая лацінская мова адрознівалася ад класічнай. Яна называлася вульгарнай лацінай. У раманскіх вобласцях былі розныя дыялекты. У Сярэднявечча з дыялектаў развіліся нацыянальныя мовы. Мовы, якія паходзяць ад лацінскай, называюцца раманскімі мовамі. Сярод іх італьянская, іспанская і партугальская. На лацінскай мове заснаваны таксама французская і румынская. Насамрэч лацінская мова не памерла. Да XIX стагоддзя яна была важнай гандлёвай мовай. І заставалася мовай адукаваных. Для навукі лацінская мова мае значэнне і сёння. Многія тэрміны маюць лацінскае паходжанне. А таксама лацінская мова і сёння вывучаецца ў адукацыйных установах як замежная. І ва ўніверсітэтах часта патрабуецца веданне лаціны Таму лаціна не памерла, хаця на ёй ужо і не размаўляюць. Цягам апошніх гадоў лацінская мова нават перажывае некаторае вяртанне. Колькасць людзей, якія вывучаюць лацінскую мову, увесь час павялічваецца. Яна і сёння лічыцца ключом да мовы і культуры многіх краін. Таму смела вучыце лацінскую мову! Audaces fortuna adiuvat, адважным дапамагае лёс!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.