egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Вучоба ў сне

Замежныя мовы сёння з'яўляюцца часткай агульнай адукацыі. Калі б толькі вучоба была не такой цяжкай! Для ўсіх тых, хто мае з гэтым складанасці, ёсць добрыя навіны. Таму што эфектыўней за ўсё мы навучаемся ў сне! Да гэтага выніку прыйшлі некалькі навуковых даследаванняў. І як раз гэта мы можам выкарыстоўваць пры вывучэнні замежнай мовы! У сне мы перапрацоўваем тое, што перажылі за дзень. Наш мозг аналізуе новыя ўражанні. Усё тое, што мы перажылі, прадумваецца яшчэ раз. Тым самым у нашым мозгу замацоўваецца новая інфармацыя. Асабліва добра захоўваецца тое, што было перад тым, як мы заснулі. Таму гэта дапамагае, калі ўвячоры яшчэ раз паўтараюць важныя рэчы. Розныя фазы сну адказваюць за розны вучэбны матэрыял. Фаза хуткага сну падтрымлівае псіхаматорнае вывучэнне. Да яго адносяцца, напрыклад, заняткі музыкай ці спортам. Вывучэнне тэарытычнага матэрыяла, наадварот, адбываецца ў фазе глыбокага сну. У ёй паўтараецца ўсё тое, што мы вывучаем. У тым ліку словы і граматыка! Калі мы вывучаем замежныя мовы, наш мозг мусіць шмат працаваць. Ён павінен захоўваць новыя словы і новыя правілы. У сне гэта адбываецца яшчэ раз. Даследчыкі завуць гэта тэорыяй узнаўлення. Але важна, каб чалавек добра высыпаўся. Цела і розум павінны па-сапраўднаму адпачыць. Толькі такім чынам мозг можа эфектыўна працаваць. Можна сказаць: добры сон - добрая памяць. Пад час адпачынку наш мозг застаецца актыўным. Тады - Gute Nacht, good night, buona notte, dobrou noc, дабранач!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.