egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Штучная эсперанта

Англійская мова - самая галоўная сусветная мова сучаснасці. Лічыцца, што з яе дапамогай усе людзі могуць камунікаваць адзін з адным. Але і другія мовы жадаюць дасягнуць гэтай мэты. Напрыклад, штучныя мовы. Штучныя мовы ставараюцца і распрацоўваюцца свядома. Гэта значыць, што існуе план, па якому яны канструююцца. У штучных мовах змешваюцца элементы з розных моў. Дзякуючы гэтаму яны павінны стаць даступнымі для вывучэння большасці людзей. Мэтай кожнай штучнай мовы з'яўляецца міжнародная камунікацыя. Самая вядомая штучная мова - эсперанта. Яна была ўпершыню прэзентавана ў 1887 годзе ў Варшаве. Яе заснавальнікам з'яўляецца доктар Людвіг Лазар Заменгоф. У тым, што ва ўзаемаразуменні ёсць праблемы, ён бачыў асноўную прычыну разладу. Таму ён жадаў стварыць мову, аб'яднаючую народы. На ёй усе людзі размаўлялі б адзін з адным на раўнапраўных пачатках. Псеўданім доктара быў "Эсперанта", што значыць "Той, хто спадзяецца". Гэта паказвае, наколькі моцна ён верыў у сваю мару. Аднак ідэя ўніверсальнага сродка ўзаемаразумення нашмат даўнейшая. Да сённешняга дня было распрацавана шмат розных штучных моў. З імі звязаны таксама такія мэты як талерантнасць і правы чалавека. Сёння людзі з болей чым 120 краін свету валодаюць эсперанта. Але ёсць і тыя, хто крытыкуе эсперанта. Напрыклад, 70% слоўнікавага запасу - раманскага паходжання. І на стварэнне эсперанта значна паўплывалі індаеўрапейскія мовы. Яе носьбіты дзеляцца думкамі і ідэямі на кангрэсах і ў супольнасцях. Рэгулярна арганізуюцца сустрычы і лекцыі. Мабыць, вы ўжо таксама жадаеце вывучыць эсперанта? Ĉu vi parolas Esperanton? – Jes, mi parolas Esperanton tre bone!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.