egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Мышленне і мова

Наша мышленне залежыць ад нашай мовы. У працэсе мышлення мы "размаўляем" самі з сабой. Тым самым наша мова ўплывае на наша бачанне рэчаў. Але ці можам мы, нягледзячы на розныя мовы, думаць аб адным і тым жа? Ці мы думаем па-рознаму таму што размаўляем па-рознаму? Кожны народ мае свой ўласны запас слоў. У некаторых мовах адсутнічаюць пэўныя словы. Ёсць народы, якія не адрозніваюць зялёны і сіні колеры. Яны ўжываюць аднолькавыя словы для абазначэння абодвух колераў. Ім складаней вызначаць і іншыя колеры! Яны не могуць вызначаць адценні і складаныя колеры. Ім цяжка апісваць колеры. Другія мовы маюць вельмі мала лічэбнікаў. Размаўляючыя на такіх мовах людзі значна горш лічаць. Ёсць таксама такія мовы, у якіх няма слоў злева і справа. Носьбіты такіх моў гавораць аб поўначы і поўдні, захадзе і ўсходзе. Яны могуць добра арыентавацца на мясцовасці. Але паняццяў злева і справа яны не разумеюць. Канешне, не толькі мова ўплывае на наша мышленне. Таксама наш навакольны свет і побыт фармуюць нашы думкі. Якую жа ролю гуляе мова? Ці абмяжоўвае яна наша мышленне? Або мы маем словы толькі для таго, аб чым мы думаем? Што ёсць прычына, што ёсць наступства? Усе гэтыя пытанні яшчэ не высветлены. Яны займаюць думкі даследчыкаў мозгу і мовазнаўцаў. Але гэта тэма датычыцца ўсіх нас. Ты - гэта тое, як ты размаўляешь?!

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.