egypt
AR
belarus
BE
bulgaria
BG
bangladesh
BN
bosnia
BS
spain
CA
czech_republic
CS
germany
DE
greece
EL
usa
EM
great_britain
EN
esperanto
EO
spain
ES
estonia
ET
iran
FA
finnland
FI
france
FR
israel
HE
croatia
HR
hungary
HU
indonesia
ID
italy
IT
japan
JA
georgia
KA
india
KN
south_korea
KO
lithuania
LT
latvia
LV
india
MR
netherlands
NL
norway
NN
india
PA
poland
PL
portugal
PT
brazil
PX
romania
RO
russia
RU
slovakia
SK
serbia
SR
sweden
SV
ukraine
UK
vietnam
VI
china
ZH

Мы ўсе размаўляем "па-афрыканску"?

Не кожны з нас бываў у Афрыцы. Але магчыма, што кожная мова пабывала там! Прынамсі, так лічаць некаторыя навукоўцы. Па іх думцы, усе мовы паходзяць з Афрыкі. Адтуль яны потым распаўсюдзіліся па ўсім свеце. Усяго існуе каля 6000 розных моў. Аднак яны, хутчэй за ўсё, маюць агульныя афрыканскія карані. Даследчыкі параўналі фанемы розных моў. Фанемы - гэта мінімальныя адзінкі, разглядаемыя як сродак для адрознівання значэнняў слоў. Калі змяняецца фанема, змяняецца і значэнне слова. Прыклад з англійскай мовы дапаможа гэта патлумачыць. У англійскай мове словы dip і tip абазначаюць розныя рэчы. Гэта значыць, што /d/ і /t/ у англійскай мове з'яўляюцца рознымі фанемамі. У мовах Афрыкі гэта гукавое адрозненне найболей выяўлена. Але яно робіцца значна меншым па меры падалення адтуль. І менавіта ў гэтым даследчыкі бачаць доказ свайго тэзісу. Папуляцыі, якія распаўсюджваюцца, робяцца падобнымі. На іх вонкавых межах генетычная разнастайнасць змяншаецца. Гэтым тлумачыцца таксама тое, што колькасць "перасяленцаў" змяншаецца. Чым меншая колькасць генаў перасяляецца, тым больш аднастайнай робіццапапуляцыя. З'яўляецца менш магчымых камбінацый генаў. У выніку члены пераселеннай папуляцыі робяцца падобнымі. Навукоўцы завуць гэта эфектам заснавальніка. Калі людзі пакідалі Афрыку, яны ўзялі свае мовы з сабой. Але калі перасяленцаў мала, то і фанем пераносіцца мала. Такім чынам, с цягам часу некаторыя мовы рабіліся аднастайней. Тое, што Homo sapiens паходзіць з Афрыкі, здаецца, даказана. Нам з нецярпеннем хочацца пазнаць, ці ставіцца гэта таксама да яго моў…

text before next text

© Copyright Goethe Verlag GmbH 2015. All rights reserved.